Вы тут

Пастаўлена заслона


Прынятыя ў краiне сiстэмныя меры ў сферы процiдзеяння распаўсюджванню наркотыкаў далi магчымасць пераламаць сiтуацыю на найбольш небяспечных напрамках, аднак падставы для насцярожанасцi захоўваюцца.

Аб гэтым Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка заявiў на нарадзе на тэму процiдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«У нашай краiне, як нi ў якой iншай дзяржаве, створана выразная сiстэма, якая вызначае не толькi галаўное ведамства, але i паўнамоцтвы ўсiх адказных дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый на гэтым напрамку. Настойлiвасць i сiстэмныя рашэннi ў сферы процiдзеяння распаўсюджванню наркотыкаў сапраўды дазволiлi пераламаць сiтуацыю на найбольш небяспечных напрамках. Гэта выбiла ў наркадзялкоў глебу з-пад ног у пытаннях вырабу зелля, у прыватнасцi з насення маку. Пастаўлена заслона распаўсюджванню спайсаў, што выратавала не адно маладое жыццё», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, падкрэслiў Прэзiдэнт, супакойвацца пакуль рана. Беларусь не iзалявана ад астатняга свету, i наркапагроза застаецца. Неабходна прааналiзаваць сiтуацыю i вызначыць, якiя дадатковыя рашэннi патрэбны ў сувязi з гэтай праблемай. «Мы заўсёды ганарымся тым, што наша краiна транзiтная, мы атрымлiваем ад гэтага пэўныя выгады. Але ў той жа час ёсць вялiкi негатыў, i ён, на жаль, павялiчваецца, асаблiва ў сувязi з падзеямi ва Украiне», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым канстатаваў, што больш за ўсё наркотыкаў у Беларусь паступае з тэрыторыi Расii. «Мы гэта не проста фiксуем, а канфiскоўваем адпаведнае зелле ў наркаманаў i добра разумеем, адкуль усё гэта», — сказаў Прэзiдэнт.

Распаўсюджванне наркотыкаў — гэта бяда не толькi для канкрэтнага чалавека або сям'i, але i для грамадства ў цэлым, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Так, за два гады ад перадазiровак у Беларусi памерлi 80 чалавек. «На жаль, памiраюць людзi не проста працаздольнага ўзросту, а моладзь, асаблiва ад так званых спайсаў», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры падрыхтоўцы дэкрэта №6 «Аб неадкладных мерах па процiдзеяннi незаконнаму абароту наркотыкаў» ён даручаў стварыць у месцах пазбаўлення волi найбольш жорсткiя ўмовы для вiнаватых у нарказлачынствах. Адпаведная работа праведзена, i на нарадзе плануецца абмеркаваць яе вынiкi.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.