Вы тут

Павялiчыць iнтэнсiўнасць узаемаадносiн


Беларусь i Турцыя маюць намер актуалiзаваць парадак дня двухбаковага супрацоўнiцтва.

Аляксандр Лукашэнка ў час праведзенай у Стамбуле сустрэчы з Прэзiдэнтам Турцыi Рэджэпам Таiпам Эрдаганам прапанаваў актуалiзаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўнiцтва, ажыццявiўшы перазагрузку па шэрагу канкрэтных напрамкаў з акцэнтам на гандлi i эканомiцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Настаў момант актывiзаваць супрацоўнiцтва, актуалiзаваць парадак дня, адкарэкцiраваць дарожную карту адносiн», — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь адкрыта да супрацоўнiцтва з Турцыяй.

Кiраўнiкi дзяржаў дамовiлiся, што тэмы, якiя абмяркоўвалiся на гэтай сустрэчы, атрымаюць далейшае практычнае развiццё ў час маючага адбыцца ў маi пасяджэння мiжурадавай беларуска-турэцкай камiсii. Размова iшла аб перспектывах павелiчэння турэцкiх iнвестыцый у Беларусь, больш актыўным узаемадзеяннi ў сферы турызму, у тым лiку шляхам павелiчэння iнтэнсiўнасцi авiязносiн памiж краiнамi.

Прэзiдэнт Беларусi падзякаваў Рэджэпу Таiпу Эрдагану за запрашэнне прыняць удзел у самiце Арганiзацыi iсламскага супрацоўнiцтва, падкрэслiўшы важнасць для Беларусi прысутнасцi на такiм маштабным форуме. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, пляцоўка самiту таксама будзе садзейнiчаць устанаўленню новых кантактаў для развiцця гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва з шэрагам краiн.

У сваю чаргу Рэджэп Таiп Эрдаган адзначыў, што такiя сустрэчы на вышэйшым i высокiм узроўнях уносяць вялiкi ўклад у развiццё двухбаковых адносiн. Ён падкрэслiў, што Беларусь з'яўляецца востравам стабiльнасцi ў рэгiёне.

Прэзiдэнт Турцыi пацвердзiў гатоўнасць наведаць Беларусь з вiзiтам, парадак дня якога ў тым лiку будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца пасяджэннi мiжурадавай камiсii.

Кiраўнiкi дзяржаў таксама падрабязна абмеркавалi мiжнародны парадак дня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.