Вы тут

Як Аўстралія абараняецца ад непажаданых гасцей?


Аў­стра­лія — шос­тая па пло­шчы дзяр­жа­ва све­ту, а так­са­ма адзі­ная кра­і­на, якая ад­на­ча­со­ва з'яў­ля­ец­ца кан­ты­нен­там. Яна зна­хо­дзіц­ца ў паў­днё­вым паў­шар'і. і ле­та тут доў­жыц­ца са снеж­ня па лю­ты. Так што ня­даў­на кра­і­на пе­рай­шла на зі­мо­вы час. Але не­звы­чай­насць, хут­чэй, з'яў­ля­ец­ца моц­най пры­на­дай — Зя­лё­ны кан­ты­нент, быц­цам маг­ні­там, пры­цяг­вае пры­ез­джых. У Аў­стра­ліі жы­ве ве­лі­зар­ная коль­касць эміг­ран­таў з уся­го све­ту. Па ста­тыс­ты­цы, кож­ны чац­вёр­ты жы­хар кра­і­ны быў на­ро­джа­ны за яе ме­жа­мі. Па­куль лі­да­ры еў­ра­пей­скіх кра­ін ду­ма­юць, як даць ра­ды міг­ранц­ка­му кры­зі­су, Аў­стра­лія пра­па­нуе ці не га­то­вы рэ­цэпт вы­ра­шэн­ня цяж­ка­га пы­тан­ня. Вя­до­ма, мак­сі­маль­на цвёр­дая (на­ват жорст­кая) па­лі­ты­ка ў да­чы­нен­ні да не­ле­га­лаў не за­слу­жы­ла ўхва­лен­ня пра­ва­аба­рон­цаў, за­тое за­сце­раг­ла кра­і­ну ад не­злі­чо­ных ло­дак з ня­про­ша­ны­мі гас­ця­мі. Якія ж асаб­лі­вас­ці на­цы­я­наль­на­га пры­ёму міг­ран­таў на Зя­лё­ным кан­ты­нен­це?


Мес­ца для ка­тарж­ні­каў

Тэр­мін "Аў­стра­лія" ўтва­рыў­ся ад ла­цін­ска­га "australіs" (паў­днё­вы). Па­чат­кам гіс­то­рыі гэ­тых мяс­цін пры­ня­та лі­чыць пе­ра­ся­лен­не аба­ры­ге­наў на кан­ты­нент з Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі больш як 50 ты­сяч га­доў та­му. Ле­ген­ды пра Не­вя­до­мую паў­днё­вую зям­лю (лац. — Terra Australіs Іncognіta) узы­хо­дзяць да ча­соў Рым­скай ім­пе­рыі, а пас­ля бы­лі звы­чай­най з'я­вай у ся­рэд­ня­веч­най геа­гра­фіі, ня­гле­дзя­чы на тое, што не грун­та­ва­лі­ся на якіх-не­будзь кан­крэт­ных ве­дах пра сам кан­ты­нент. Для па­зна­чэн­ня пры­мет­ні­ка "аў­стра­лій­скі" ту­тэй­шыя жы­ха­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­юць сло­ва Aussіe. А ўлас­на дзяр­жа­ву на­зы­ва­юць Оз. Па­га­дзі­це­ся, ка­лі ўзга­даць мес­ца­зна­хо­джан­не і ўсе дзі­во­сы Зя­лё­на­га кан­ты­нен­та, атрым­лі­ва­ец­ца вель­мі сім­ва­ліч­на

Ад­крыц­цё Аў­стра­ліі ад­бы­ло­ся больш за ча­ты­ры ста­год­дзі та­му — у 1606 го­дзе, ка­лі Ві­лем Ян­сан на­зваў яго Но­вай Га­лан­ды­яй і аб­вяс­ціў ула­дан­нем Ні­дэр­лан­даў (да­рэ­чы, га­ланд­ца­мі гэ­тая тэ­ры­то­рыя ні­ко­лі і не асвой­ва­ла­ся). Ці­ка­ва, што ў гэ­ты час тут жы­ло ка­ля міль­ё­на аба­ры­ге­наў, якія па­дзя­ля­лі­ся на 300 пля­мё­наў і раз­маў­ля­лі на 250 мо­вах і 700 дыя­лек­тах! У 1770-м на ўсход­няй част­цы Зя­лё­на­га кан­ты­нен­та вы­са­дзіў­ся ле­ген­дар­ны ка­пі­тан Джэймс Кук і "за­ма­ца­ваў" яго за Вя­лі­ка­бры­та­ні­яй. Пер­шая бры­тан­ская ка­ло­нія — Но­вы Паў­днё­вы Уэльс — бы­ла за­сна­ва­на 26 сту­дзе­ня 1788 го­да, ка­лі Ар­тур Фі­ліп пры­вёў Пер­шы флот у Порт-Джэк­сан (ця­пе­раш­ні Сід­ней). Гэ­ты дзень стаў пас­ля на­цы­я­наль­ным свя­там — Днём Аў­стра­ліі. Но­вае па­се­лі­шча бы­ло вы­ра­ша­на пе­ра­ўтва­рыць у... вы­праў­лен­чую ка­ло­нію, і ця­гам амаль ста­год­дзя сю­ды ад­праў­ля­лі ка­тарж­ні­каў.

На па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя вай­скоў­цы і ко­ліш­нія зня­во­ле­ныя па­сту­по­ва вы­ціс­ка­лі аба­ры­ге­наў углыб кан­ты­нен­та. Боль­шасць на­сель­ніц­тва Аў­стра­ліі — на­шчад­кі іміг­ран­таў XІX і XX ста­год­дзяў, якія пе­ра­важ­на пры­бы­лі з Вя­лі­ка­бры­та­ніі і Ір­лан­дыі. Са­ма­ах­вот­ная іміг­ра­цыя з Анг­ліі пры­ня­ла знач­ныя па­ме­ры толь­кі ў 1820-я, ка­лі на Зя­лё­ным кан­ты­нен­це па­ча­ла хут­ка раз­ві­вац­ца авеч­ка­га­доў­ля. А ка­лі ў шта­тах Но­вы Паў­днё­вы Уэльс і Вік­то­рыя знай­шлі зо­ла­та, сю­ды па­цёк прос­та па­ток шу­каль­ні­каў шчас­ця. За 10 га­доў (1851—1861) на­сель­ніц­тва па­вя­лі­чы­ла­ся амаль утрая, пе­ра­вы­сіў­шы 1 млн ча­ла­век.

У пе­ры­яд з 1838-га па 1900 год у Аў­стра­лію пры­бы­ло звыш 18 ты­сяч нем­цаў, якія рас­ся­лі­лі­ся га­лоў­ным чы­нам на поўд­ні кра­і­ны. Да 1890-га яны бы­лі дру­гой па коль­кас­ці эт­ніч­най гру­пай кан­ты­нен­та. Ся­род іх — лю­тэ­ра­не, а так­са­ма эка­на­міч­ныя і па­лі­тыч­ныя бе­жан­цы — на­прык­лад, тыя, хто па­кі­нуў Гер­ма­нію пас­ля рэ­ва­лю­цый­ных па­дзей 1848-га. Пер­ша­га сту­дзе­ня 1901 го­да шэсць шта­таў Аў­стра­ліі аб'­яд­на­лі­ся ў дзяр­жа­ву з адзі­най кан­сты­ту­цы­яй, а ў 1931-м кра­і­на пры­ня­ла Вест­мінс­тар­скі ста­тут, у ад­па­вед­нас­ці з якім кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы з'яў­ля­ец­ца бры­тан­скі ма­нарх.

Мар­кер ін­шай цы­ві­лі­за­цыі

Ад­мет­ная ста­тыс­ты­ка: за пе­ры­яд пас­ля Дру­гой су­свет­най вай­ны і да ця­пе­раш­ня­га ча­су на­сель­ніц­тва Аў­стра­ліі па­вя­лі­чы­ла­ся больш як удвая (пас­ля Пер­шай су­свет­най вай­ны — у 4 ра­зы). Та­кія дэ­ма­гра­фіч­ныя зру­хі ад­бы­лі­ся дзя­ку­ю­чы ажыц­цяў­лен­ню ам­бі­цый­най пра­гра­мы сты­му­ля­ван­ня іміг­ра­цыі. У па­чат­ку 2000-х 27,4 % на­сель­ніц­тва Аў­стра­ліі скла­да­лі лю­дзі, якія на­ра­дзі­лі­ся за мя­жой. Са­мы­мі вя­лі­кі­мі гру­па­мі ся­род іх з'яў­ля­лі­ся бры­тан­цы і ір­ланд­цы, но­ва­зе­ланд­цы, італь­ян­цы, грэ­кі, га­ланд­цы, нем­цы, юга­сла­вы, в'ет­нам­цы, а так­са­ма кі­тай­цы.

Доў­гі час ула­ды кра­і­ны тры­ма­лі курс на ства­рэн­не "Аў­стра­ліі толь­кі для бе­лых". Пры­ня­ты ў 1901 го­дзе за­кон бла­кі­ра­ваў за­езд вы­хад­цам з не­еў­ра­пей­скіх кра­ін, быў уве­дзе­ны аба­вяз­ко­вы для пры­ез­джых эк­за­мен на ве­дан­не ад­ной з моў Ста­ро­га Све­ту (па вы­ба­ры чы­ноў­ні­ка іміг­ра­цый­на­га ве­дам­ства). У 1958 го­дзе за­кон быў ска­са­ва­ны, а іміг­ра­цый­нае за­ка­на­даў­ства лі­бе­ра­лі­за­ва­на. У кра­і­ну хлы­нуў па­ток вы­хад­цаў з роз­ных азі­яц­кіх кра­ін, у тым лі­ку, вя­до­ма, і іс­лам­скіх дзяр­жаў з за­ўваж­най до­ляй прад­стаў­ні­коў гэ­тай кан­фе­сіі ся­род свай­го на­сель­ніц­тва. Ад­ным з асноў­ных па­стаў­шчы­коў іміг­ран­таў на Зя­лё­ны кан­ты­нент ра­зам з Ін­ды­яй (у гэ­тай дзяр­жа­ве на­ра­дзі­лі­ся 295 ты­сяч ча­ла­век, якія жы­лі ў 2011 го­дзе ў Аў­стра­ліі), Ма­лай­зі­яй (116 ты­сяч) і Ін­да­не­зі­яй (76 ты­сяч) быў да­лё­кі не­вя­лі­кі Лі­ван (86 ты­сяч). Да­да­мо да гэ­та­га іміг­ран­таў з Іра­ка (48 ты­сяч), Егіп­та (36 ты­сяч), Іра­на (34 ты­ся­чы), Тур­цыі (33 ты­ся­чы), Па­кі­ста­на (30 ты­сяч), Аф­га­ні­ста­на (28 ты­сяч), Банг­ла­дэ­ша (27 ты­сяч), Су­да­на (19 ты­сяч) і Са­удаў­скай Ара­віі (10 ты­сяч), і мож­на ўя­віць са­бе агуль­ны рас­клад. Асаб­лі­ва рэз­ка му­суль­ман­ская аб­шчы­на за кошт іміг­ра­цыі і рос­ту на­ра­джаль­нас­ці па­вя­лі­чы­ла­ся ў пе­ры­яд з 2001 па 2011 год (пры­рост — 69 пра­цэн­таў).

Па сло­вах на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка ад­дзе­ла Паўд­нё­ва-Ці­ха­акі­ян­скіх да­сле­да­ван­няў Ін­сты­ту­та ўсхо­даз­наў­ства РАН На­тал­лі Ска­ра­ба­га­тых, ра­зам са зме­най эт­ніч­на-рэ­лі­гій­на­га скла­ду аў­стра­лій­ска­га гра­мад­ства ад­бы­ла­ся і зме­на куль­тур­най па­ра­дыг­мы. У вы­ні­ку да кан­ца 1990-х га­доў га­ра­ды кра­і­ны прак­тыч­на па­дзя­лі­лі­ся на на­цы­я­наль­ныя квар­та­лы, пад­крэс­ле­на аформ­ле­ныя ў эт­на­кан­фе­сій­ным ду­ху.

Жур­на­ліст аў­стра­лій­ска­га ча­со­пі­са The Bulletіn пра­цы­та­ваў зна­ё­ма­га вы­клад­чы­ка му­суль­ман­скай шко­лы, які за­ўва­жыў, што яго вуч­ні, хоць і на­ра­дзі­лі­ся ў Аў­стра­ліі, але лі­чаць ся­бе не аў­стра­лій­ца­мі, а лі­ван­ца­мі, сі­рый­ца­мі ці тур­ка­мі. Між тым у кра­і­нах, з які­мі яны ся­бе ата­я­сам­ля­юць, амаль ні­хто з іх не бы­ваў. Неш­та па­доб­нае да та­го ча­су ад­зна­ча­ла­ся і ў псі­ха­ло­гіі на­шчад­каў аф­ры­кан­скіх міг­ран­таў у Па­ры­жы і ін­шых буй­ных фран­цуз­скіх га­ра­дах. Мо­ладзь не­ча­ка­на па­ча­ла пад­крэс­лі­ваць сваю рэ­лі­гію як ней­кі мар­кер пры­на­леж­нас­ці да ін­шай цы­ві­лі­за­цыі. І аў­стра­лій­скія ўла­ды ўсур'­ёз за­ду­ма­лі­ся над тым, якім чы­нам змя­ніць сі­ту­а­цыю.

Ад "Ці­ха­акі­ян­ска­га ра­шэн­ня"...

Як вя­до­ма, Аў­стра­лія з'яў­ля­ец­ца ад­ной з най­больш раз­ві­тых кра­ін (тры­нац­ца­тая па па­ме­ры эка­но­мі­ка ў све­це) і мае шос­тае мес­ца ў све­це па ВУП у раз­лі­ку на ду­шу на­сель­ніц­тва. Апош­ні па­каз­чык тут вы­шэй­шы, чым у Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Гер­ма­ніі і Фран­цыі па па­ры­тэ­це па­куп­ніц­кай здоль­нас­ці. Ця­гам апош­ніх 15 га­доў аў­стра­лій­ская эка­но­мі­ка да­баў­ля­ла ў ся­рэд­нім па 3,7% за год, тым ча­сам як ся­рэд­не­су­свет­ны рост скла­даў 2,5 %. Асноў­нае пры­род­нае ба­гац­це кра­і­ны — мі­не­раль­ныя рэ­сур­сы. За­бяс­пе­ча­насць Аў­стра­ліі пры­род­на-рэ­сур­са­вым па­тэн­цы­я­лам у 20 раз вы­шэй­шая за ся­рэд­не­су­свет­ны па­каз­чык. Кра­і­на зай­мае пер­шае мес­ца ў све­це па за­па­сах ура­ну (1/3 су­свет­ных), дру­гое — бак­сі­таў (1/3 су­свет­ных за­па­саў і 40 % зда­бы­чы), цыр­ко­нію, а так­са­ма 6-е мес­ца — па ву­га­лю. Мае знач­ныя за­па­сы мар­ган­цу, зо­ла­та, дыя­мен­таў. На поўд­ні Зя­лё­на­га кан­ты­нен­та, а так­са­ма ка­ля паў­ноч­на-ўсход­ніх і паў­ноч­на-за­ход­ніх бе­ра­гоў у шэль­фа­вай зо­не ёсць ра­до­ві­шчы наф­ты і пры­род­на­га га­зу.

Кра­і­на з'яў­ля­ец­ца ад­ным з лі­да­раў па ін­дэк­се ча­ла­ве­ча­га раз­віц­ця і якас­ці жыц­ця. У 2011 го­дзе рэ­корд­ная коль­касць аў­стра­лій­скіх га­ра­доў увай­шла ў дзя­сят­ку рэй­тын­гу най­больш кам­форт­ных для жыц­ця га­ра­доў све­ту: Мель­бурн за­няў пер­шае, Сід­ней — шос­тае, Перт — вось­мае, Ад­эла­і­да — дзя­вя­тае мес­ца. Вя­до­ма, што та­кія ўмо­вы пры­ваб­лі­ва­юць вя­лі­кую коль­касць міг­ран­таў, коль­касць якіх не змян­ша­ец­ца. Па звест­ках The New York Tіmes, у Аў­стра­лію спра­бу­юць тра­піць га­лоў­ным чы­нам жы­ха­ры Шры-Лан­кі, Іра­ка, Аф­га­ні­ста­на, Су­да­на, Эрыт­рэі і Ін­да­не­зіі. Бе­жан­цам да­во­дзіц­ца пе­ра­адоль­ваць ад­лег­ласць у не­каль­кі ты­сяч кі­ла­мет­раў па Ін­дый­скім акі­я­не.

Не жа­да­ю­чы пры­маць ня­про­ша­ных гас­цей на сва­ёй зям­лі, Кан­бе­ра яшчэ ў 2001 го­дзе скла­ла да­га­во­ры з ад­ны­мі з най­бяд­ней­шых су­сед­ніх кра­ін: На­уру і Па­пуа — Но­вай Гві­не­яй. Па ўмо­вах па­гад­нен­няў на тэ­ры­то­рыі аст­раў­ной дзяр­жа­вы і на гві­ней­скім вост­ра­ве Ма­нус ства­ра­лі­ся спе­цы­яль­ныя цэнт­ры пры­ёму бе­жан­цаў, ку­ды сі­ла­мі аў­стра­лій­ска­га ВМФ пе­ра­во­зі­лі­ся ўсе ах­вот­ні­кі атры­маць пры­ста­ні­шча і дзе іх спра­вы раз­гля­да­лі­ся аў­стра­лій­скі­мі дзяр­жаў­ны­мі служ­боў­ца­мі. План атры­маў наз­ву "Ці­ха­акі­ян­скае ра­шэн­не". Зда­ва­ла­ся б, усім ба­кам вы­гад­ны та­кі рас­клад: Аў­стра­лія пе­ра­кры­ва­ла па­ток не­ле­га­лаў, а бед­ныя кра­і­ны атрым­лі­ва­лі да­дат­ко­вае фі­нан­са­ван­не. Дэк­ла­ра­ва­ла­ся, што гэ­та ро­біц­ца для бяс­пе­кі са­міх бе­жан­цаў, якія час­та гі­ну­лі пры спро­бе да­брац­ца да Зя­лё­на­га кан­ты­нен­та.

Та­ды Кан­бе­ра са­праў­ды да­бі­ла­ся та­го, ча­го ха­це­ла: з ве­рас­ня 2001 го­да па па­ча­так 2008 га­ды 1637 не­ле­га­лаў бы­лі зме­шча­ны ў спец­цэнт­ры, і па­ток ло­дак з міг­ран­та­мі прак­тыч­на вы­чар­паў­ся. І ўсё ж гро­шы на ўтры­ман­не цэнт­раў вы­дзя­ляць да­во­дзі­ла­ся. Та­му ўрад лей­ба­рыс­таў у 2008-м ура­чыс­та ад­мо­віў­ся ад "Ці­ха­акі­ян­ска­га ра­шэн­ня". Ад­нак вы­му­ша­ны быў да яго вяр­нуц­ца лі­та­раль­на праз не­каль­кі га­доў, ка­лі хва­ля не­ле­га­лаў, якія да­ве­да­лі­ся пра па­слаб­лен­ні, зноў на­кі­ра­ваў­ся да аў­стра­лій­скіх бе­ра­гоў.

...да "Су­ве­рэн­ных ме­жаў"

"З гэ­та­га ча­су кож­ны шу­каль­нік пры­ста­ні­шча, які пры­бу­дзе ў Аў­стра­лію на лод­цы, не атры­мае ні­вод­на­га шан­цу за­стац­ца ў на­шай кра­і­не. Ка­лі ён са­праў­ды ака­жац­ца вы­му­ша­ным пе­ра­ся­лен­цам, яму да­зво­ляць па­ся­ліц­ца ў Па­пуа — Но­вай Гві­неі", — так у 2013 го­дзе та­га­час­ныя прэм'­ер-мі­ніст­ры Аў­стра­ліі і Па­пуа — Но­вай Гві­неі анан­са­ва­лі ад­наў­лен­не па­лі­ты­кі, якая па­він­на бы­ла па­зба­віць Зя­лё­ны кан­ты­нент ад на­плы­ву ня­про­ша­ных гас­цей. Но­вы план атры­маў наз­ву "Су­ве­рэн­ныя ме­жы". У гэ­ты раз гай­кі за­кру­ці­лі яшчэ мац­ней, і бе­жан­цаў па­зба­ві­лі на­ват пры­від­на­га шан­цу па­ся­ліц­ца ў кра­і­не Оз. За­кры­тыя ра­ней цэнт­ры зноў ад­кры­лі­ся, а гро­шы з аў­стра­лій­скай каз­ны пай­шлі ў бюд­жэ­ты су­сед­ніх кра­ін. Так­са­ма бы­ло скла­дзе­на па­гад­нен­не пра пе­ра­ся­лен­не бе­жан­цаў на тэ­ры­то­рыю Кам­бо­джы.

Гэ­тым ра­зам аў­стра­лій­скі ўрад па­ды­шоў да "кан­чат­ко­ва­га вы­ра­шэн­ня міг­ранц­ка­га пы­тан­ня" з са­праў­ды стра­тэ­гіч­ным раз­ма­хам. У ін­да­не­зій­скіх вёс­ках, ад­куль лод­кі з міг­ран­та­мі на­кі­роў­ва­лі­ся на аў­стра­лій­скі вост­раў Рас­тва, пра­во­дзі­лі пра­па­ган­дысц­кія кам­па­ніі. Най­ма­лі­ся ін­фар­ма­та­ры, якія па­ве­дам­ля­лі пра па­тэн­цый­ных кант­ра­бан­дыс­таў, а ў вы­ключ­ных вы­пад­ках ула­ды на­ват пла­ці­лі за ін­фар­ма­цыю пра пе­ра­воз­ку бе­жан­цаў.

Дай­шло да та­го, што аў­стра­лій­скі ўрад вы­куп­ляў ста­рыя лод­кі, каб ула­даль­ні­кі не пра­да­ва­лі іх кант­ра­бан­дыс­там. Ка­лі лод­ку з міг­ран­та­мі вы­яў­ля­лі ў тэ­ры­та­ры­яль­ных во­дах Аў­стра­ліі, ка­раб­лі ВМФ бра­лі яе на бук­сір і да­стаў­ля­лі на­зад да ін­да­не­зій­скіх бе­ра­гоў — час­та пры гэ­тым па­ру­ша­ю­чы на­цы­я­наль­ны су­ве­рэ­ні­тэт гэ­тай кра­і­ны. Ма­ра­коў на­ват вы­зва­лі­лі ад фар­маль­на­га аба­вяз­ку пра­яў­ляць "на­леж­ную абач­лі­васць" пры транс­пар­та­ван­ні бе­жан­цаў на­зад.

Ка­лі ж вы­му­ша­ным пе­ра­ся­лен­цам усё ж уда­ва­ла­ся да­брац­ца да бе­ра­гоў Зя­лё­на­га кан­ты­нен­та, іх са­дзі­лі ў на­дзі­ма­ныя лод­кі і ад­праў­ля­лі ў бок Ін­да­не­зіі ці Шры-Лан­кі.

Па звест­ках па­меж­най служ­бы ў па­чат­ку 2016 го­да ў цэнт­рах для міг­ран­таў зна­хо­дзі­лі­ся 1807 ча­ла­век. "Ся­рэд­ні тэр­мін утры­ман­ня лю­дзей пад вар­тай скла­дае 457 дзён", — спа­кой­на ад­зна­ча­ец­ца ў спра­ва­зда­чы. Пры гэ­тым агуль­ная коль­касць не­ле­га­лаў ня­ўхіль­на (і імк­лі­ва) змян­ша­ец­ца: у сту­дзе­ні 2013 го­да іх бы­ло амаль у сем ра­зоў больш. Ле­тась Аў­стра­лія па­га­дзі­ла­ся пры­няць у ся­бе 12 ты­сяч бе­жан­цаў, якія ра­ту­юц­ца ад кан­флік­ту ў Сі­рыі. Як па­ве­дам­ляе агенц­тва Reuters, сі­рый­скіх бе­жан­цаў бу­дуць уз­моц­не­на кант­ра­ля­ваць на­ват пас­ля та­го, як яны атры­ма­юць аў­стра­лій­скае гра­ма­дзян­ства.Та­кім чы­нам ула­ды спа­дзя­юц­ца не да­пус­ціць "эк­стрэ­місц­кай ін­філь­тра­цыі" — пра­нік­нен­ня на тэ­ры­то­рыю кра­і­ны чле­наў тэ­ра­рыс­тыч­ных гру­по­вак.

— Мы пры­мем па­кет рэ­фор­маў, які спрос­ціць па­ра­дак атры­ман­ня віз у Аў­стра­лію, але пры гэ­тым да­зво­ліць больш ста­ран­на кант­ра­ля­ваць тых, хто мае на­мер атры­маць па­свед­чан­не на пра­ва жы­хар­ства і гра­ма­дзян­ства, — за­ўва­жыў мі­ністр па міг­ра­цыі Пі­цер Да­тан.

Кры­ты­ка аў­стра­лій­скай па­лі­ты­кі ў да­чы­нен­ні да не­ле­га­лаў гу­чыць увесь час: яе жорст­кас­цю не­за­да­во­ле­ны і ва ўпраў­лен­ні Вяр­хоў­на­га ка­мі­са­ра ААН па спра­вах бе­жан­цаў, і ў Human Rіghts Watch, і ў ін­шых гу­ма­ні­тар­ных ар­га­ні­за­цы­ях. І ўсё ж і ка­а­лі­цыя пра­вых пар­тый, і лей­ба­рыс­ты на гэ­та, зда­ец­ца, не зва­жа­юць. Не­каль­кі ме­ся­цаў та­му Вяр­хоў­ны суд Аў­стра­ліі па­цвер­дзіў пра­ва ўлад тры­маць не­ле­га­лаў у ла­ге­рах за ме­жа­мі кра­і­ны і ўхва­ліў дэ­парт­ацыю 267 міг­ран­таў, што ча­ка­юць ад­праў­кі ў На­уру.

Як ад­зна­ча­юць на­зі­раль­ні­кі, та­кая жорст­кая па­лі­ты­ка ў да­чы­нен­ні да міг­ран­таў, якая ра­ней зда­ва­ла­ся пры­ла­дай мар­гі­на­лаў, ця­пер зна­хо­дзіць усё боль­шую па­пу­ляр­насць ся­род еў­ра­пей­скіх па­лі­ты­каў. Праў­да, маш­та­бы праб­ле­мы, з якой су­тык­нуў­ся Ста­ры Свет, зу­сім ін­шыя...

За­хар БУ­РАК

burak@zvіazda.by

 

Загаловак у газеце: Падарожжа ў краіну Оз

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Грамадства

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

З Леанiдам Левiным, славутым нашым архiтэктарам, мяне пазнаёмiў Генадзь Бураўкiн — яго даўнi, харошы сябра.

Грамадства

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Без мiлiцыi мы нiяк», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з мiнiстрам унутраных спраў Юрыем Караевым, маючы на ўвазе сiтуацыю з каранавiрусам. 

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.