Вы тут

Калі саджаць дрэвы?


Тэрмін пасадкі таго ці іншага дрэва або куста з дакладнасцю да дня вызначыць немагчыма, бо гэта залежыць шмат у чым ад умоў надвор'я ў год пасадкі.


Лепшы час пасадкі ліставых — перыяд перапынку вегетацыі. Калі гэта вясна — то да распускання лісточкаў, калі восень — то пасля таго, як ападзе ўсё лісце.

Аптымальным тэрмінам пасадкі ліставых дрэў вясной лічыцца перыяд з сярэдзіны красавіка да заканчэння першага тыдня мая. Калі на вашым садовым участку глеба цяжкая, вільготная і ўшчыльненая, то пасадку саджанцаў лепш праводзіць вясной. Гатункі цеплалюбівых дрэў і кустоў рэкамендуецца высаджваць толькі вясной, як мага пазней, пасля апошніх замаразкаў. Гэтыя расліны могуць не перажыць зіму пры пасадцы восенню. Не саджайце дрэвы ў перыяд замаразкаў.

Для іглічных і вечназялёных дрэў і кустоў тэрміны пасадкі моцна адрозніваюцца ад ліставых раслін. Іх трэба высаджваць у самым канцы вясны альбо ў пачатку восені. Такія тэрміны пасадкі іглічных раслін існуюць для таго, каб забяспечыць добрае іх укараненне. Гэтым раслінам вельмі патрэбна вільгаць зімой для харчавання надземнай часткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.