Вы тут

"Вясновы матыў" у музеі Якуба Коласа


У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося адкрыццё кітайска-беларускай выставы жывапісу “Вясновы матыў”, арганізаванай Беларускай канфедэрацыяй творчых саюзаў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


“Вясновы матыў” аб’яднаў двух таленавітых мастакоў, майстра кітайскага традыцыйнага жывапісу Чэнь Моу і вядомага беларускага акварэліста Вячаслава Паўлаўца. Чэнь Моу ўжо трэці раз наведвае Беларусь. Зараз аматары мастацтва ўбачаць на яго карцінах не толькі кітайскую рэчаіснасць: у кола творчых інтарэсаў майстра трапілі Мінск і Віцебск.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця да гасцей звярнуліся намеснік Старшыні Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў Ігар Бабак, загадчык аддзела навуковай прапаганды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч, саветнік па пытаннях адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліке Беларусь Ван Дацзюнь, першы Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (1995 год) Вячаслаў Кузняцоў, вучоны сакратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Юлія Маспанава, мастакі Вячаслаў Паўлавец і Чэнь Моу.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.