Вы тут

Велікодныя трансляцыі ў тэле- і радыёэфіры


Да свята Вялікадня, якое праваслаўныя вернікі сёлета адзначаць 1 мая, у эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», «НТВ-Беларусь» і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг спецыяльных трансляцый і праграм.


Напярэдадні свята, 30 красавіка, у 6.30 на тэлеканале «Беларусь 1» выйдзе спецыяльны выпуск духоўна-асветніцкай праграмы «Існасць». А вечарам у 23.50 галоўны тэлеканал краіны пачне прамую трансляцыю святочнага богаслужэння з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Убачыць святочнае богаслужэнне ў прамым эфіры таксама змогуць гледачы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24». А ў нядзелю 1 мая ў 8.20 на «Беларусь 1» выйдзе «Слова Мітрапаліта Паўла на Вялікдзень».

Сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3» святочную раніцу пачне з праграмы «Размовы пра духоўнае», з якой гледачы даведаюцца не толькі пра традыцыі і ўзнікненне свята, але і аб тым, як адлюстроўваецца тэма Вялікадня ў мастацтве. Пасля ў 10.45 і ў 15.15 вас чакае паказ дакументальнага фільма «Беларускі народны каляндар. Вялікдзень» (Беларусь, 2006 г.).

Тэлеканал «НТВ-Беларусь» 30 красавіка ў дзённым эфіры традыцыйна будзе весці прамую трансляцыю з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Ён з'яўляецца свяшчэнным цэнтрам хрысціянства, які быў створаны ў ІV стагоддзі нашай эры на месцы, дзе завяршыўся зямны шлях Ісуса Хрыста. Самае свяшчэннае месца ва ўсім храмавым комплексе — часоўня над Гробам Гасподнім (Кувуклія). Там знаходзіцца каменнае ложа (лавіца), дзе было пахавана цела Хрыста пасля смерці на крыжы ў Пакутную пятніцу і да Яго Уваскрашэння. Менавіта тут з'яўляецца жыццядаўчы агонь. Напярэдадні свята ў Вялікую суботу ў гэтым храме збяруцца 10 тысяч паломнікаў, каб стаць сведкамі цуду сыходжання Дабрадатнага агню і адправіць усеправаслаўную малітву пра мір у Святой Зямлі. Пачнецца трансляцыя ў 13.45. У вячэрнім эфіры тэлеканала ў 23.35 пакажуць Велікоднае богаслужэнне з храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 29 красавіка ў 21.05 у праграме «Беларускі шлях» размова пойдзе пра духоўныя асновы грамадства і міжканфесійную згоду ў нашай краіне. Госцем праграмы стане Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Спецыяльны выпуск перадачы «Святло душы», прысвечаны Вялікадню, чакае сваіх слухачоў 30 красавіка ў 7.30, а ў нядзелю аўдыторыя раніцай пачуе «Духоўнае слова». Таксама на працягу дня ў інфармацыйных праграмах навін прагучаць рэпартажы аб богаслужэннях, якія пройдуць у беларускіх храмах.

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Святло душы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.