Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Уваскрэсеннем Хрыстовым


Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

У гэтае вялікае свята мы ўспамінаем аб выратавальнай ахвяры, якая азнаменавала перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю.

Велікодны дабравест нараджае ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў, пабуджае задумацца аб высокім прызначэнні чалавека. У такія імгненні мы з асаблівай вастрынёй адчуваем неабходнасць яднання, узаемнай падтрымкі, захавання духоўных каштоўнасцяў, імкненне адрадзіць і прымножыць багатыя традыцыі нашага народа.

Хачу пажадаць, дарагія землякі, каб дні святкавання Вялікадня прынеслі мір і згоду ў вашы сем'і, адарылі вас вясеннім цяплом і радасцю стасункаў, натхнілі на добрыя справы.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту і шчасця.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.