Вы тут

"Чайная" валюта


Летась з Кітая было экспартавана 325 тыс. тон чаю коштам 1,38 млрд. долараў.


Аб гэтым паведаміла Кітайская гандлёвая палата па імпарце і экспарце прадуктаў харчавання, мясцовых прадуктаў і прадуктаў жывёльнага паходжання. Гэта адпаведна на 7,8 і 8,6 працэнта больш, чым цягам 2014-га, паведамляе інфармагенцтва "Сіньхуа".

Па дадзеных палаты, у студзені-сакавіку бягучага года Кітай паставіў за мяжу 75 тыс. тон чаю на агульную суму 320 млн. долараў, што на 6,6 і 10,1 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года.

Рост экспарту кітайскага чаю абумоўлены галоўным чынам пастаяннай  аптымізацыяй структуры прадукцыі, узмацненнем асваення новых відаў прадукцыі і тэхналогій, распаўсюджаннем кітайскай чайнай культуры шляхам дэманстрацыі чайнай цырымоніі, актыўным стварэннем брэндаў.

Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў у Гуанчжоу нязменна служыў важнай платформай для прадпрыемстваў па экспарце чаю. У 119-ым Гуанчжоускім кірмашы ўзялі ўдзел больш 40 вядучых чайных прадпрыемстваў.      

Па словах прадстаўніка чайнай карпарацыі правінцыі Чжэцзян, Паўночна-Заходняя Афрыка, Цэнтральная Азія і Расія з'яўляюцца традыцыйнымі рынкамі для экспарту кітайскага чаю. У апошнія гады карпарацыя імкнецца ўсяляк асвойваць еўрапейскі і амерыканскі рынкі, якія робяцца новымі крыніцамі росту экспарту карпарацыі.

Па меры распаўсюджання кітайскай культуры і павелічэння экспарту чаю паступова адбываюцца змены ў звычках спажывання чаю ў Еўропе і Амерыцы. Павялічваецца доля кітайскага зялёнага чаю на еўрапейскім і амерыканскім рынках, дзе на чорны чай даводзілася звыш 70 працэнтаў агульнага аб'ёму спажывання чаю.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.