Вы тут

Пераможца выбараў на Філіпінах абяцае выкараніць крымінал


Былы мэр горада Давао Радрыга Дутэртэ, які атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах на Філіпінах, паабяцаў адолець злачыннасць і наркагандаль ў краіне.


Афіцыйныя вынікі выбараў яшчэ не былі абвешчаныя, але галоўны супернік Дутэртэ Мануэль Роксас ўжо прызнаў сваю паразу.

Пасля падліку 92% галасоў выбаршчыкаў Дутэртэ набраў каля 39% галасоў. Як чакаецца, ён уступіць у пасаду 30 чэрвеня.

Дутэртэ вядомы як прыхільнік жорсткага курсу ў барацьбе са злачыннасцю на Філіпінах. Ён таксама плануе ўнесці змены ў канстытуцыю краіны для пераходу да парламенцкай сістэмы.

Радрыга Дутэртэ стане першым прэзідэнтам Філіпін, які нарадзіўся на бедным паўднёвым востраве Мінданао.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.