Вы тут

Усебеларускі сход вызначыць канструктыўнае эканамічнае развіццё краіны


Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Ала Навумчык.


Дэпутат нагадала, што ў час Усебеларускага сходу прадстаўнікі розных сфер маюць магчымасць выказаць пункт гледжання па тым ці іншым пытанні, абмеркаваць праблемныя моманты, намеціць шляхі вырашэння. Як правіла, выказваецца не асабістая пазіцыя, а пункт гледжання супрацоўнікаў ведамства, спецыялістаў прадпрыемства, які пачынае абмяркоўвацца ў час сходаў па вылучэнні ўдзельнікаў форуму. "Гэта значыць, што Усебеларускі сход фактычна пачаўся, калі стартавалі рэгіянальныя мерапрыемствы па вылучэнні дэлегатаў", - лічыць Ала Навумчык.

Парламентарый адзначыла, што існуючая эканамічная мадэль патрабуе пэўных рэформ. Паводле яе слоў, усе выклікі, якія кінуў сусветны фінансавы крызіс, адкрытая эканоміка Беларусі адчула на сабе ў поўнай меры, таму цяпер патрэбны новыя мадэлі і алгарытмы дзеянняў, якія дапамогуць абараніць нацыянальную эканоміку ад любых знешніх "замахаў". "Усебеларускі народны сход дапаможа вызначыць канструктыўнае эканамічнае развіццё краіны, а гэта ў сваю чаргу дасць новы імпульс для развіцця сацыяльнай сферы", - падкрэсліла дэпутат.

У Гомельскай вобласці працягваецца вылучэнне ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу. Работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў рэгіёна вылучылі ўпаўнаважаных ад сваіх калектываў. Да 20 мая ў раёнах будуць выбраны дэлегаты, якія прадставяць Гомельскую вобласць на V Усебеларускім народным сходзе. Раённыя сходы ўпаўнаважаных па выбранні ўдзельнікаў форуму прайшлі ўжо ў Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Калінкавіцкім раёнах. Сваіх дэлегатаў 18 мая назавуць у Гомелі і Мазырскім раёне. Усяго рэгіён на форуме прадставіць 350 чалавек. Гэта будуць прадстаўнікі розных слаёў насельніцтва і самых розных прафесій, якія карыстаюцца аўтарытэтам і павагай у сваіх калектывах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.