Вы тут

Незалежнасць дзяржавы і дабрабыт людзей


Такіх прынцыпаў павінны прытрымлівацца прэтэндэнты на месцы ў парламенце.


Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па арганізацыі працы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Прэзідэнт даручыў выпрацаваць шэраг крытэрыяў, пры адпаведнасці якім дзяржава будзе падтрымліваць кандыдатаў, незалежна ад іх палітычных пераваг. "Трэба на такіх кандыдатаў рабіць стаўку. Калі ім будзе патрэбна падтрымка - значыць, трэба іх падтрымаць. Усё роўна, да якіх палітычных плыняў яны будуць належаць. Галоўнае, каб гэта былі сумленныя і прыстойныя людзі", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Чакаецца, што будзе выпрацавана каля дзясятка прынцыпаў. "Ніхто не стане аспрэчваць, што адным з крытэрыяў будучага кандыдата ў парламент павінна быць пытанне незалежнасці нашай дзяржавы", - растлумачыў Прэзідэнт. Яшчэ адным з крытэрыяў стане імкненне павышаць дабрабыт людзей без правядзення незразумелых радыкальных шокавых рэформаў у шкоду насельніцтву, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб парламенцкая кампанія ў краіне прайшла арганізавана і спакойна. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў свой пункт гледжання з нагоды асвятлення выбарчай кампаніі: "сакрэтаў ніякіх ні ад каго быць не павінна". На думку кіраўніка дзяржавы, неабходна, каб у СМІ гучала больш інфармацыі пра тое, што зроблена ў Беларусі ў плане выканання міжнародных рэкамендацый, укаранення прынятых у свеце дэмакратычных стандартаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "заканадаўства Беларусі адпавядае міжнародным прынцыпам, улічвае правілы, якія склаліся ў краіне, традыцыі правядзення выбараў". "Мы ўспрымаем гэта як належнае і, адпаведна, памоўчваем часам. Аднак сціпласці тут быць не павінна. Пра гэта трэба гаварыць", - перакананы Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што, згодна з заканадаўствам, дата выбараў павінна быць аб'яўлена не пазней за 10 чэрвеня, і падкрэсліў, што адпаведныя рашэнні будуць прыняты ў тэрмін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.