Вы тут

Жыхары горада ў Канадзе не могуць вярнуцца дадому пасля лясных пажараў


Каля дзвюх тысяч жыхароў канадскага горада Форт Мак-Мюрэй, магчыма, не змогуць вярнуцца ў свае дамы да верасня, заявіла прэм'ер правінцыі Альберта Рэйчал Нотлі.


Фота ria.ru

Жыхароў горада эвакуявалі ў пачатку мая з-за лясных пажараў. Агонь пашкодзіў або знішчыў прыкладна 10% гарадскіх пабудоў - каля 500 дамоў.

Тады Форт Мак-Мюрэй былі вымушаныя пакінуць усё 80 тысяч жыхароў.

Цяпер лясныя пажары адступілі, і ўлады апублікавалі план паэтапнага вяртання насельніцтва з 1 чэрвеня.

Аднак Рэйчал Нотлі заявіла, што пакуль небяспечна зноўку засяляць тры раёны горада. Праведзеныя там праверкі выявілі наяўнасць шкодных рэчываў у попеле.

Форт Мак-Мюрэй размешчаны на нафтавых пескавіках, якія пакрытыя хваёвым лесам. Тут знаходзяцца найбуйнейшыя ў Канадзе нафтавыя радовішчы.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.