Вы тут

Кошт «ахвоты» — больш за 20 млн рублёў


На беразе Прыпяці каля вёскі Плошчава Пінскага раёна дзяржінспектары аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі рыбака, якія пры дапамозе вуды вылавіў чатырох самоў і трох судакоў.


На той момант у Брэсцкай вобласці ўжо дзейнічала нераставая забарона на вылаў сома, а здабыча судака забаранялася па ўсёй краіне з 1 красавіка па 30 мая. Мужчына не дацярпеў да адмены забароны на лоўлю апошняга літаральна пару дзён. За здабытую ў забаронены час рыбу пінчаніну давядзецца выплаціць 21,4 мільёна рублёў і панесці крымінальную адказнасць. Затрыманы і яго таварыш, які знаходзіўся на беразе з сеткавым пад'ёмнікам, — ён будзе прыцягнуты па адміністрацыйным артыкуле.

Загаловак у газеце: Не дацярпеў пару дзён...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.