Вы тут

ЦТ па гісторыі Беларусі плануюць прайсці сёння 18.889 абітурыентаў


Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.


Іспыты пачынаюцца ў 11.00, аднак у будынак пункта правядзення тэставання лепш прыйсці да 10.30, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю. На тэставанне неабходна прыносіць ручку са стрыжнем толькі чорнага колеру.

Абітурыенты, якія былі зарэгістраваныя, але не з'явіліся на ЦТ па ўважлівых прычынах, маюць права прайсці яго ў рэзервовы дзень - 5 ліпеня. ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень будзе праходзіць у БДУ. Тэрміны рэгістрацыі ў рэзервовы дзень: 28 чэрвеня - 1 ліпеня. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовы дзень можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-Расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога.

Вынікі ЦТ будуць прадстаўлены ў пунктах праходжання тэставання і на інфармацыйным сайце РІКВ. Іх можна таксама даведацца пры дапамозе SMS-запытаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.