Вы тут

«Гульня» з жыццём на выжыванне


У эфiры беларускiх тэлеканалаў штодня нам прапануюць для прагляду не толькi навiны, ток-шоу, серыялы, але i вялiкую колькасць мастацкiх фiльмаў. Мы зазiрнулi ў праграму перадач на наступны тыдзень i склалi топ-3 кiнакарцiн, за праглядам якiх не шкада будзе правесцi летнi вечар.


Тэлеканал «МIР» 27 чэрвеня прапануе захапляльную меладраму «Пра любоff». Фiльм расказвае пра буднi i святы багатых i знакамiтых i тых, хто спрабуе «ўпiсацца» ў iх рэальнасць звонку. Галоўная гераiня кiнастужкi, простая дзяўчына Даша, працуе лагапедам. Яе размеранае жыццё набывае новы рытм i ў iм з'яўляецца каханне, калi яна пачынае супрацоўнiчаць з паспяховым бiзнесменам Уладам... Зразумела, толькi працай адносiны нашых герояў не абмяжоўваюцца. Назiраючы за развiццём падзей, маем магчымасць не толькi збоку ўбачыць жыццё паспяховых i прыгожых, але i задумацца над тым, напрыклад, што шукаюць у каханнi мужчына i жанчына? Цi заўсёды мы здольныя адрознiць золата ад удалай падробкi — не толькi ў дачыненнi да людзей, але i да маральных каштоўнасцяў, прынцыпаў?.. Пазнаёмiўшыся з гiсторыяй герояў Фёдара Бандарчука, Аксаны Фандэры, Вольгi Сутулавай, мы зможам знайсцi на гэтыя пытаннi свае адказы.

У дзённым эфiры тэлеканала СТБ 28 чэрвеня ў эфiры драма «Фрыда» — гераiчная жыццёвая гiсторыя мексiканскай мастачкi Фрыды Кало, у ролi якой убачым непаўторную Сальму Хаек. Пляменнiца актрысы была настолькi ўражана фiльмам, што падарыла цётцы сапраўдныя каралi мастачкi. Увасобiць вобраз Фрыды на экране жадалi Джэнiфер Лопес i Мадонна, аднак iм адмовiлi, бо ў гэтай ролi бачылi толькi сапраўдную мексiканку. У сваю чаргу акцёру Альфрэду Малiна, якi iграе мужа Кало, дзеля ролi спатрэбiлася набраць 50 фунтаў... Увесь антураж фiльма дае магчымасць перанесцiся ў Мексiку сярэдзiны ХХ стагоддзя, тым самым яшчэ больш пранiкнуцца атмасферай жыцця герояў.

Згадаць адну з яркiх роляў Тома Хэнкса зможам падчас прагляду трагiкамедыi ад Стывена Спiлберга «Тэрмiнал» на «Беларусь 2». Кiнасеанс на канапе можна абраць 2 цi 3 лiпеня. Па сюжэце фiльма нас чакае курс выжывання ў аэрапорце. Мужчына прыбывае ў ЗША i даведваецца, што на яго радзiме за час палёту здарыўся ваенна-палiтычны пераварот i вярнуцца назад ён не можа, як i не мае права ехаць у пункт прызначэння. Што застаецца рабiць чалавеку без грошай i ведання мовы ў такой сiтуацыi? Толькi падпарадкавацца абставiнам альбо перастройваць iх пад сябе... У аснове сюжэта фiльма пакладзена рэальная гiсторыя iранскага бежанца, у якога ўкралi дакументы, i той вымушаны быў пражыць у парыжскiм аэрапорце 18 гадоў. Давайце разам здзейснiм падарожжа ў кампанii Тома Хэнкса i Кэтрын Зэта-Джонс i пераканаемся, як сапраўдная чалавечнасць i вынаходлiвасць здольныя ўратоўваць нас у любой сiтуацыi. Прыемнага ўсiм прагляду!

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.