Вы тут

Калі інтэрнат стане домам


Мы жывём у інтэрнаце, але ў ім, па сутнасці, такія ж кватэры, як і ў звычайным жылым доме. Напэўна, таму ў апошні час сярод жыльцоў сталі хадзіць чуткі, што занятыя намі памяшканні пасля 1 ліпеня 2016 г. будуць пераведзены ў разрад жылля камерцыйнага выкарыстання. Ці можна ў такім выпадку іх прыватызаваць?

А. Кірэй, Л.Сіз, г. Мінск


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2013 г. № 563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін» (далей — Указ № 563) вызначана, што да 1 красавіка 2014 г. фонд жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання фарміруецца, у прыватнасці, за кошт уключэння ў яго склад адпаведных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (у тым ліку заселеных) — службовых, спецыяльнага службовага жыллёвага фонду і спецыяльных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Заселеныя непрыватызаваныя жылыя памяшканні, якія грамадзяне займаюць на ўмовах звычайнага дагавора найму жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, павінны быць пераведзены ў разрад жылля камерцыйнага выкарыстання ў перыяд з 1.04.2014 да 1.07.2016 г.

Выкарыстанне інтэрнатаў для стварэння фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзейным заканадаўствам не прадугледжана.

Разам з тым, згодна са зменамі, унесенымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.11.2015 № 460 ва Указ № 563, дадаткова прадугледжана (падп. 2.3 1 п. 2 Указа № 563), што па ініцыятыве мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (камунальны жыллёвы фонд), дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі (рэспубліканскі жыллёвы фонд) можа быць ажыццёўлена змяненне прызначэння будынка інтэрната на будынак шматкватэрнага жылога дома пры ўмове адпаведнасці жылых памяшканняў, размешчаных у гэтым інтэрнаце, патрабаванням, што прад'яўляюцца да кватэр.

У выпадку прыняцця мясцовым выканаўчым і распарадчым органам рашэння аб змяненні прызначэння будынка інтэрната на шматкватэрны жылы дом, жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, размешчаныя ў гэтым доме, у тым ліку заселеныя, падлягаюць уключэнню ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання (у парадку, вызначаным у падп. 2.1 п. 2 Указа № 563) з наступным заключэннем адпаведных дагавораў найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду (у парадку, вызначаным у падп. 2.3 1 п. 2 Указа № 563).

Адначасова ўстаноўлена, што да 1 ліпеня 2016 г. наймальнік жылога памяшкання, уключанага ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, які не падлягае высяленню з жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце ў адпаведнасці з п. 4 арт. 221 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паўналетнія члены яго сям'і, а таксама іншыя грамадзяне, за якімі ў адпаведнасці з заканадаўствам захоўваецца роўнае з наймальнікам права валодання і карыстання гэтым жылым памяшканнем, маюць права звярнуцца з заявай аб прыватызацыі займаных жылых памяшканняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Віктар САВІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.