Вы тут

Прэм'ер-міністр: прыярытэты развіцця на пяцігодку выбраны правільна


Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, каментуючы вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.


"У нас добры патэнцыял - вытворчы, кадравы, у нас добрая інфраструктура, сацыяльна-палітычнае становішча, у нас ёсць стабільнасць, упэўненасць людзей у тым, што рашэнні, што прымаюцца ў пераважнай большасці, правільныя, а гэта дарагога варта. Мы намецілі чарговыя напрамкі развіцця на пяцігоддзе. Упэўнены ў тым, што мы абсалютна правільна іх вызначылі", - адзначыў Андрэй Кабякоў. 

Паводле яго слоў, усё гэта ў сукупнасці дае ўпэўненасць, што Беларусь у бліжэйшае пяцігоддзе павінна істотна прыбавіць у эканамічным развіцці. "Камусьці хацелася б у два разы лепш, камусьці - у паўтара. Але нам здаюцца дастатковымі 12-15%, як гэта прадугледжана ў асноўных палажэннях праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прэзідэнт сказаў: ніякай "манілаўшчыны". Тое, што мы абвясцілі, зыходзячы з канкрэтных трэндаў развіцця, - гэта рэальна магчыма, дасягальна, - лічыць прэм'ер-міністр. - Будуць магчымасці зрабіць лепш, зробім лепш. Будзе горш, будзем максімальна дамагацца таго, каб усё-такі забяспечыць выкананне зададзенага ўзроўню. Усё залежыць ад нас, ад людзей, імкненняў, жаданняў, правільнасці рашэнняў кіраўніцтва. Думаю, усё будзе нармальна".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.