Вы тут

«Славянскі базар у Віцебску-2016» запрашае сяброў


Адным з самых яркіх і відовішчных падзей у эфіры тэле- і радыёканалаў галоўнага медыяхолдынга краіны гэтым летам стане юбілейны XXV міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які пройдзе з 14 па 18 ліпеня.


Белтэлерадыёкампанія пакажа асноўныя мерапрыемствы «Славянскага базару», зробіць запіс лепшых канцэртных праграм для далейшага выкарыстання ў тэле- і радыёэфіры сваіх каналаў, а таксама для абмену відэа- і аўдыяматэрыяламі з замежнымі партнёрамі і калегамі.

Так у эфіры «Беларусь 1» і «Беларусь 24» 14 ліпеня гледачы ўбачаць цырымонію ўрачыстага адкрыцця «Славянскага базару ў Віцебску-2016». У вялікім канцэрце прымуць удзел вядомыя выканаўцы і калектывы — Ала Пугачова, Валерый Лявонцьеў, Ларыса Доліна, Максім Галкін, Крысціна Арбакайтэ, Сяргей Лазараў, Надзея Бабкіна і тэатр «Руская песня», балет Сяргея Мандрыка «Street-jazz» (Расія), Анатоль Ярмоленка, Алена Ланская, Пётр Ялфімаў, Руслан Аляхно, Карыне Асіран (Арменія), Мікалай Манола (Балгарыя), Дзімаш Кудайберген (Казахстан ), Саманта Ціна (Латвія), Радрыга дэ ла Кадэна (Мексіка) і многія іншыя.

Ужо 15 ліпеня вышэйназваныя тэлеканалы прапануюць прамую трансляцыю канцэртнай праграмы Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай арміі імя А.В. Аляксандрава «Саюзная дзяржава запрашае...». У гэты ж дзень на «Беларусь 2» гледачоў чакае паўфінал XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2016». А 16 ліпеня «Беларусь 1» і «Беларусь 24» у прамым эфіры пакажуць фінал — удзельнікі конкурсу выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У другім аддзяленні канцэрта гледачоў чакае сустрэча з «зоркамі» эстрады. 17 ліпеня паглядзім дзень другі фіналу XXV міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2016».

Урачыстае закрыццё фестывалю, якое адбудзецца 18 ліпеня, таксама пакажуць «Беларусь 1» і «Беларусь 24». У грандыёзным канцэрце прымуць удзел артысты з розных краін свету. Акрамя гэтага, гала-канцэрт «зорак» беларускай і расійскай эстрады «Віцебск збірае сяброў» выйдзе ў эфір тэлеканала «Двойкі» 16 ліпеня. Тут жа нас чакае канцэртная праграма «25 імгненняў лета», якая збярэ на адной сцэне ўладальнікаў гран-пры і лаўрэатаў міжнароднага конкурсу «Віцебск».

Шырока асвятляць віцебскі форум будзе Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі: сачыць за падзеямі міжнароднага форуму можна будзе ў выпусках навін, праграмах «Панарама» і «Галоўны эфір» на «Беларусь 1». Матэрыялы аб культурным форуме і эксклюзіўныя інтэрв'ю таксама будуць прадстаўлены ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь!»

У прамым эфіры «Беларусь 2» зможам убачыць і спецвыпускі «ПІН_КОДа» непасрэдна з Віцебска. Штодзённы фестывальны дайджэст прадставіць і праграма «Калейдаскоп» на «Беларусь 3».

Традыцыйна актыўна будзе ўдзельнічаць у асвятленні падзей фестывалю мастацтваў і Беларускае радыё, у эфіры каналаў і станцый якога запланавана вялікая колькасць тэматычных інфармацыйных і музычных праграм.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.