Вы тут

Гасцяваць і працаваць трэба па правілах


За час правядзення спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Нелегал» супрацоўнікі міліцыі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш за дзве тысячы іншаземцаў, якія парушылі правілы знаходжання ў Беларусі, а таксама парадак ажыццяўлення працоўнай дзейнасці.


У прыватнасці, адпрацоўваліся месцы кампактнага знаходжання замежных грамадзян — рынкі, вакзалы, інтэрнаты, здымныя кватэры. Апроч таго, актыўна правяралася законнасць прыцягнення і выкарыстання замежнай працоўнай сілы суб'ектамі гаспадарання розных формаў уласнасці. Па выяўленых парушэннях да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 20 службовых асоб.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў, за грубае парушэнне правіл знаходжання з краіны выдварана 267 чалавек. Па выяўленых падчас спецмерапрыемстваў злачынствах у дачыненні да замежнікаў было заведзена 28 крымінальных спраў, адна з іх — за арганізацыю незаконнай міграцыі, 25 — за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Затрымана пяць чалавек, якія былі ў вышуку.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.