Вы тут

Прэзідэнт пракаментаваў апошнія скандалы ў спорце


«Я катэгарычна падтрымліваю тых, хто змагаецца з гэтай заразай — допінгам. Нам гэта і па-дзяржаўнаму выгадна. Калі гэты працэс не кантраляваць, мы заўсёды будзем у хвасце, таму што багатыя і магутныя дзяржавы знойдуць, што падсунуць спартсменам. Нават тое, што сёння не забаронена», — заявіў Прэзідэнт, гутарачы з супрацоўнікамі «Магілёўліфтмаша».


Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з'яўляецца прыхільнікам таго, каб пакаранне было персаніфікаваным. «Калі знайшлі вінаватага, пакарайце яго. Але як жа можна адхіліць усю каманду ад галоўнага спартыўнага свята — Алімпіяды. Гэта ж спартсмен, гэта яго жыццё!» — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама пракаментаваў сітуацыю вакол беларускіх весляроў. «Я прынцыпова разбіраўся па нашых канаістах. 10 медалёў на апошнім чэмпіянаце свету ўзялі, і адразу да іх прэтэнзіі — 10 або 12 таблетак таго ж мілдраната ва ўрача, які нават не мае да каманды адносінаў і які па рэцэпце прымаў гэтыя таблеткі. Што такое 10 таблетак — гэта нішто, нават калі іх ужываць. Узялі і выключылі ўсю каманду. Пачалі разбірацца, а фактаў няма», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што даручыў беларускім спартыўным чыноўнікам паехаць у Швейцарыю ў Міжнародны спартыўны арбітражны суд і непасрэдна там адстойваць правы беларускіх спартсменаў. «Абараняйце хлопцаў, калі яны не вінаватыя. А калі вінаватыя — адкажуць на ўсю катушку, яшчэ і дададзім, за тое, што краіну ганьбяць», — сказаў Прэзідэнт.

«Гэтыя падыходы — агулам пакараць, хтосьці дзесьці сказаў, фактаў на руках няма і пачынаюць гнабіць, б'юць па тых, хто ў перспектыве можа атрымаць медалі на Алімпіядзе, — гэта кажа пра тое, што спорт даўно стаў вялікай палітыкай, нават становіцца нейкім тэатрам ваенных дзеянняў. Гэта няправільна», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што барацьба з допінгам неабходная, але ў гэтым працэсе патрэбны выключна сумленны падыход. «Думаю, што пасля Алімпіяды і такіх скандалаў, калі Міжнародны алімпійскі камітэт не разбярэцца з гэтым, будзе пастаўлена пытанне і ў дачыненні да МАК. Навошта патрэбен такі камітэт, які мае паўнамоцтвы, але не можа навесці парадак», — выказаў Прэзідэнт сваё меркаванне.

Загаловак у газеце: Пакаранне за допінг павінна быць персаніфікаваным

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.