Вы тут

Ахвярамі выбуху ў Кабуле сталі больш за 60 чалавек


Больш за 60 чалавек сталі ахвярамі выбуху смяротніка на пратэстнай акцыі шыітаў-хазарэйцаў у Кабуле, больш за 200 чалавек атрымалі раненні.


Фота REUTERS

Выбух прагрымеў падчас шматтысячнай акцыі пратэсту членаў хазарэйскай абшчыны, якія патрабавалі, каб новая лінія электраперадач праходзіла праз правінцыю Баміян, якая лічыцца адной з самых эканамічна адсталых у Афганістане.

Мяркуецца, што ЛЭП будзе праходзіць праз тэрыторыю Туркменістана, Узбекістана, Таджыкістана, а таксама Афганістана і Пакістана.

Першапачаткова планавалася, што ЛЭП пройдзе праз афганскую правінцыю Баміян, але пазней гэтыя планы былі скарэктаваныя.

Адказнасць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава".

ВВС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.