Вы тут

У шыіцкім раёне Багдада ў выніку выбуху загінулі 20 чалавек


У выніку арганізаванага смяротнікам выбуху ў Багдадзе загінулі па меншай меры 20 чалавек, 35 чалавек атрымалі раненні.


ФОТА: gp.by

Выбух адбыўся ля паліцэйскага паста на ўездзе ў раён Кадзімы на паўночным захадзе Багдада, дзе пражываюць пераважна шыіты.

Экстрэмісцкая арганізацыя "Ісламская дзяржава" заявіла, што тэракт здзейснены адным з яе паслядоўнікаў.

Па ўсім горадзе ўзмоцненыя патрулі і надгляды.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.