Вы тут

Смуга ў Мінску выклікана вільготнасцю і цёплым паветрам


Смуга ў Мінску выклікана вільготнасцю і цёплым паветрам, паведаміла начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук.


Фота: kp.by

Мінчане ў апошнія дні звяртаюць увагу на смугу, якая з'явілася над горадам. "Смуга выклікана высокай вільготнасцю і цёплым паветрам. Гэта нармальная метэаралагічная з'ява", - паведаміла Багдана Казярук.

Паводле слоў эксперта, усё ў межах нормы і падстаў для непакою няма.

На працягу тыдня сіноптыкі прагназуюць у Мінску гарачае надвор'е. Месцамі чакаюцца дажджы і навальніцы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.