Вы тут

Страляніна ў начным клубе ў Фларыдзе: загінулі два чалавекі


Як мінімум два чалавекі загінулі і 16 атрымалі раненні ў выніку страляніны, якая адбылася ў начным клубе горада Форт-Маерс у амерыканскім штаце Фларыда.


Фота Reuters

Па сведчаннях відавочцаў, страляніна пачалася ў ноч на панядзелак. У гэты час у клубе праходзіла вечарына, на якой было шмат падлеткаў.

Падрабязнасці таго, што здарылася, не прыводзяцца. У прыватнасці, пакуль не вядома, колькі было тых, хто нападаў.

Мясцовае тэлебачанне пры гэтым сцвярджае, што як мінімум адзін з іх затрыманы.

BBC

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.