Вы тут

Прэзідэнт: сувязі Беларусі і Кубы адпавядаюць інтарэсам народаў краін


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса з Днём нацыянальнага паўстання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


ФОТА: liveinternet.ru

"Традыцыйна адкрыты і дружалюбны палітычны дыялог, супадзенне пазіцый па важнейшых пытаннях міжнароднага парадку дня, пазітыўная дынаміка ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы ствараюць трывалы фундамент для далейшага паспяховага развіцця стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай", - гаворыцца ў віншаванні.

"Упэўнены, што пашырэнне ўзаемавыгадных сувязей поўнасцю адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.