Вы тут

Сі Цзіньпін: Кітай прапануе ўсім краінам узаемавыгаднае супрацоўніцтва


Кітай з дапамогай сваёй ініцыятывы стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху прапануе ўсім краінам эфектыўнае, узаемавыгаднае і разнапланавае супрацоўніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, накіраваным удзельнікам Форуму супрацоўніцтва СМІ "Адзін пояс і адзін шлях".


Маштабная міжнародная сустрэча, якая праходзіць у Пекіне, сабрала на сваёй пляцоўцы больш як 200 дэлегатаў вядучых сродкаў масавай інфармацыі са 101 краіны свету. У ліку ўдзельнікаў форуму - прадстаўнікі агенцтваў навін, друкаваных і анлайн-выданняў Беларусі, Казахстана, Расіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Літвы, Латвіі, ЗША, Японіі.

"Ствараемы новы Шаўковы шлях з'яўляецца агульным здабыткам усіх народаў і краін свету, - упэўнены Сі Цзіньпін. - Кітай гатовы сумесна з зацікаўленымі бакамі выбудоўваць новую мадэль узаемадзеяння і дыверсіфікаваныя пляцоўкі супрацоўніцтва".

Як адзначаецца ў прывітанні кітайскага лідара, у сучасным свеце СМІ адыгрываюць важную ролю ў справе дасягнення кансэнсусу, і гэты форум прызначаны садзейнічаць паглыбленню ўзаемаразумення і кааперацыі.

Форум "Адзін пояс і адзін шлях", арганізаваны буйным і найбольш аўтарытэтным кітайскім выданнем "Жэньмінь Жыбаа", праводзіцца ўжо трэці раз, пачынаючы з 2014 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.