Вы тут

Першы маладзёжны экіпаж камбайнераў-тысячнікаў ўшанавалі на полі


Першы маладзёжны экіпаж камбайнераў-тысячнікаў на Гомельшчыне ўшаноўвалі 27 ліпеня непасрэдна на полі. Камбайнерам Аляксандру Кашыцкаму і Дзмітрыю Вараб'ёву, якія працуюць у філіяле «Савецкая Беларусь» Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў дыпломы і падарункі ўручыў першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта БРСМ Ігар ЗАВАЛЕЙ.


Маладыя механізатары намалацілі больш за адну тысячу тон збожжа. Як расказалі ў прэс-службе абласнога камітэта БРСМ, хлебаробы працуюць на айчынным камбайне КЗС-1218. З пачатку жніва яны ўбралі больш як 250 га збожжа. У гэты дзень шанавалі і дзвюх дзяўчын: Наталлю Бракарэнку і Ірыну Склімянок. Яны ўваходзяць у склад экіпажаў гаспадаркі «Абарона краіны» Рэчыцкага раёна. Падарунак ад БРСМ атрымаў і Аляксандр Сыс — малады кіроўца гэтай гаспадаркі, які з пачатку жніва перавёз звыш 1 тысячы тон збожжа.

Дарэчы, падобныя акцыі па ўшаноўванні маладых аграрыяў, якія цяпер убіраюць хлеб, пройдуць ва ўсіх раёнах Гомельшчыны. Агульны намалот збожжа ў вобласці на сённяшні дзень дасягнуў 427 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 20% і складае 30 ц з гектара.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каб працавалі з настроем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.