Вы тут

Ці забаронена купацца ў возеры каровам?


У наш карпункт па Віцебскай вобласці звярнуліся чытачы, якіх турбавалі факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства. З агучанымі «экалагічнымі сігналамі» журналіст звярнуўся па афіцыйны каментарый у мясцовыя органы ўлады.


У прыватнасці, мужчына бачыў, як у возеры Тапорына Віцебскага раёна пастух дазваляў купацца каровам. Няўжо гэта не забараняецца?

Зварот карэспандэнта быў вывучаны з выездам на месца.

— Факт знаходжання кароў, якія належаць насельніцтву, у возеры Тапорына пацверджаны. З вінаватым правялі прафілактычную гутарку. Для папярэджання ўзнікнення падобнай сітуацыі ў будучыні адміністрацыя Заронаўскага сельсавета правяла тлумачальную гутарку з насельніцтвам, — паведаміў Пётр Каранковіч, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага райвыканкама.

Акрамя гэтага, у Заронаве на інфармацыйных шчытах размясцілі аб'явы аб недапушчэнні выпасу кароў у межах берагавой лініі возера...

А яшчэ адзін заяўнік — падпісчык газеты — абураўся тым, што ў цэнтры Сянна знішчаюць дрэвы і клумбы. Чытач нагадаў, што пры ўсім гэтым сёлета ў райцэнтры плануюць правесці абласныя «Дажынкі».

У райвыканкаме растлумачылі, што зялёныя насаджэнні на вуліцах Савецкай і Карла Маркса (там месціцца і выканкам) знаходзіліся ў нездавальняючым стане. Частка дрэў пацярпела ў выніку шквалістага ветру, а гэта стварала пагрозу жыццям людзей.

— Восенню ў скверы на вуліцы Карла Маркса будуць высаджаны 60 дрэў: туя, клён, вярба, каштан, дуб, — адзначыў намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама па будаўніцтве Сяргей Пракаповіч. Ён падзяліўся планамі і наконт стварэння будучых газонаў. Клумбы ж дэмантавалі з-за таго, што тыя страцілі эстэтычны выгляд.

Чытач таксама падзяліўся ўспамінамі наконт блакітных елак, якія калісьці раслі каля райвыканкама. Маўляў, «таксама пад корань, а навошта?»

Спецыялісты растлумачылі, што дрэвы былі перарослыя. З-за непасрэднай блізкасці да будынка разбуралі фундамент. І ў выніку іх ссеклі. Але было гэта сем гадоў таму.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Навошта дрэвы ссеклі?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.