Вы тут

«Белавія» 5 і 6 жніўня змяншае тарыфы на 50%


Авіякампанія «Белавія» 5 і 6 жніўня змяншае тарыфы на 50 працэнтаў, паведамляецца на сайце авіякампаніі. Набыць білет па акцыйным тарыфе магчыма толькі на ім.


Акцыя дзейнічае на прамыя рэйсы авіякампаніі, на рэгулярныя маршруты «Белавія» (апроч напрамку Мінск — Бейрут — Мінск) пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск, толькі па маршруце туды-назад. Перыяд палёту — з 1 кастрычніка па 15 снежня. Максімальны тэрмін знаходжання па прома-тарыфе ў пункце прызначэння складае адзін месяц. Змяненні часу і даты вылету забароненыя. Пры вяртанні авіябілета вяртанню падлягаюць толькі нявыкарыстаныя таксы аэрапортаў.

Акцыйны тарыф можна камбінаваць з іншымі тарыфамі авіякампаніі. Пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншымі змяненні таксама забароненыя, вяртанню падлягаюць зноў жа толькі нявыкарыстаныя таксы аэрапортаў. Абавязковай умовай з'яўляецца выкарыстанне білета ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на першым участку месца анулюецца, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі. Пералік напрамкаў і акцыйны кошт білетаў на рэгулярныя напрамкі можна паглядзець на сайце авіякампаніі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Авіябілет — па акцыйным тарыфе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.