Вы тут

Ратавальнікаў на адпачынку не бывае


У канцы мінулага тыдня ў вёсцы Акулінка, што на Мазыршчыне, адбылося непрыемнае здарэнне, пра якое паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС. Ваўчыца (мяркуецца, хворая на шаленства) зайшла на адзін з участкаў і ўкусіла яго гаспадыню — пенсіянерку 1954 года нараджэння. Жанчына на ўласнай машыне дабралася да райцэнтра, дзе ёй была аказана дапамога. Ваўчыца ж кінулася ў бок лесу. Аднак на гэтым жывёла не спынілася.


Тым жа вечарам шэрая драпежніца напала на яшчэ адну пенсіянерку, якая сядзела на лаўцы ў той жа вёсцы. Жанчына пачала крычаць і клікаць дапамогу. Крыкі пачулі суседзі: майстар-выратавальнік Мазырскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Альховік і яго бацька, якія адпачывалі на сваім лецішчы. Мужчыны кінуліся на крык і пры дапамозе вілаў і лапаты забілі небяспечную жывёлу. Жанчына 1952 года нараджэння ад шпіталізацыі адмовілася, адправілася дадому пад распіску. Першая ж ахвяра ваўчыцы з ранай правай кісці і адкрытым пераломам другой запясцевай косці шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне Мазырскай гарадской бальніцы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.