Вы тут

Запрашэнні на ўчасткі для галасавання разашлюць за 10 дзён да выбараў


Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Аб гэтым карэспандэнту паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.


Фота pfj.ru

Разам з запрашэннямі выбаршчыкам разашлюць інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах. Згодна з каляндарным планам выбараў, акруговыя выбарчыя камісіі павінны вырабіць іх не пазней за 26 жніўня.

Да 27 жніўня на ўчастках для галасавання павінны быць аформлены стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі аб кандыдатах у дэпутаты. Паводле слоў Мікалая Лазавіка, гэта будуць вялікія агульныя плакаты аб прэтэндэнтах на месца ў парламенце.

На папярэдніх выбарах у Беларусі выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у галасаванні з дапамогай СМС. Ці будуць рабіць такую рассылку на гэты раз, пакуль невядома. "Паглядзім яшчэ. Мы канчатковага рашэння пакуль не прынялі", - сказаў Мікалай Лазавік.

Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна будзе прадаўжацца да 10 верасня. На 110 месц у парламенце прэтэндуюць больш як 500 чалавек. Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.