Вы тут

У Брэсце адкрыўся новы завод


У Брэсце адкрыўся новы завод па вытворчасці тэрмапластыка для дарожнай разметкі. Матэрыял у параўнанні з фарбай больш даўгавечны. Высокатэхналагічнае абсталяванне закупілі ў Бельгіі, Эстоніі і Даніі. Аналагаў вытворчасці ў СНД і Еўропе няма. Цэлы завод абслугоўваюць усяго 4 чалавекі. Тэхнолаг толькі задае праграму. А ўсю працу выконвае камп'ютар.


Фота: gorodfm.net

Анатоль Ліс, старшыня Брэсцкага аблвыканкама: "У гэтым увесь сэнс - вытворчасць, якая выпускае якасную прадукцыю, канкурэнтаздольную, якая запатрабавана на заходніх рынках. Таксама цэхі на наяўных прадпрыемствах будуць адкрывацца ў розных сферах. Плануем адкрываць завод акумулятараў - гэта прадукцыя, якая не вырабляецца ў СНД. Сёння мы заканчваем наладку цэха па перапрацоўцы сыроваткі і ў пачатку года адкрыем".

Матэрыяламі, вырабленымі ў Брэсце, размечаны дарогі краін СНД, Еўропы, Канады, ЗША, Пакістана і і ншых. Зараз кампанія занялася выпрабаваннем сінтэзу мясцовых смол. Калі іх адпаведнасць будзе пацверджана, у Брэсце з’явіцца яшчэ адзін завод.

tvr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.