Вы тут

Праз год ЗША пагрузяцца ў змрок


У 2017 годзе ў Амерыцы адбудзецца рэдкая на кантыненце прыродная з'ява — поўнае і частковае сонечнае зацьменне.


21 жніўня 2017 года будзе «чырвоным днём» для энтузіястаў зацьменняў. У гэты дзень сонца часткова будзе заслонена Месяцам над велізарнай вобласцю, якая ўключае ў сябе ўсю Паўночную Амерыку, паўночную траціну Паўднёвай Амерыкі, большую частку ўсходняй вобласці Ціхага акіяна (у тым ліку і Гавайскія астравы), практычна ўсю паўночную частку Атлантычнага акіяна і кавалак Заходняй Еўропы. Зацьменне будзе відаць на 80% тэрыторыі ЗША. Поўнае сонечнае зацьменне будзе відаць на вузкай дарожцы, якая пройдзе па дыяганалі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, здарыцца гэта ўпершыню з лютага 1979 г. Таксама ўпершыню з 1918 года шлях поўнага сонечнага зацьмення будзе ісці ад узбярэжжа да ўзбярэжжа ЗША.

У XXІ стагоддзі зацьменні Сонца адбываюцца ў сярэднім адзін раз кожныя 17 з паловай месяцаў, але яны часта відаць толькі на адкрытай вадзе або з маланаселеных раёнаў. Сапраўды, амерыканцы ва ўзросце да 40 гадоў, якія не выязджалі за межы краіны, ніколі не бачылі поўнае сонечнае зацьменне. А ў жніўні 2017 года зацьменне будзе мець патэнцыйную аўдыторыю гледачоў сама меней 12 мільёнаў чалавек, якія жывуць па шляху руху поўнага зацьмення. І яшчэ каля 220 мільёнаў чалавек жывуць на працягу аднаго дня язды (800 км) ад гэтай зоны.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.