Вы тут

Па поўдні краіны пажаранебяспечная абстаноўка застаецца складанай


Надвор'е тоіць пагрозу для ўгоддзяў.

Нягледзячы на каляндарную восень, па поўдні краіны пажаранебяспечная абстаноўка застаецца складанай.


І хоць у цэлым па Беларусі клас пажарнай небяспекі вагаецца ад першага да трэцяга, у большасці раёнаў Гомельскай вобласці ўстаноўлены высокі — чацвёрты, і ўведзены забароны на наведванне лясоў, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса. Па прагнозах сіноптыкаў, неўзабаве становішча яшчэ больш абвострыцца, у тым ліку і ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці, дзе клас пажарнай небяспекі можа дасягнуць максімальнага паказчыка — пятага. У сувязі з гэтым дзяржаўная лясная ахова ўзмацняе кантроль за захаваннем правіл пажарнай бяспекі ў лясах.

Да ведама. Усяго з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясах Мінлясгаса адзначаны 241 выпадак узгаранняў на плошчы 129,7 гектара. Гэта значна менш леташніх паказчыкаў, калі за аналагічны перыяд было зафіксавана 994 выпадкі пажараў на плошчы 5600 гектараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Будзьце пільнымі ў лясах!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.