Вы тут

Аднавіўся чэмпіянат краіны па футболе


Пасля паўзы, выкліканай гульнямі зборнай краіны, аднавіўся чэмпіянат краіны па футболе.


БАТЭ пасля вылету з еўракубкаў працягвае імкліва ляцець да чарговага чэмпіёнства, мінскае «Дынама» з новым трэнерам атрымлівае першую перамогу ў чэмпіянаце, «Крумкачы» перарываюць серыю з трох паражэнняў запар, «Іслач» на сваім полі буйна прайграе «Мінску», а «Нёман» адштурхоўваецца ад дна.

Мінскія дынамаўцы атрымалі першую чэмпіянатную перамогу пад кіраўніцтвам Сяргея Бароўскага, які прыняў каманду амаль два месяцы таму, 15 ліпеня. Да гэтага мінчане тройчы згулялі ўнічыю і аднойчы прайгралі, асеўшы ў сярэдзіне табліцы.

У паядынку з «Нафтанам», аўтсайдарам і галоўным прэтэндэнтам на вылет з вышэйшай лігі, «бела-блакітным» грэх было не скарыстацца шанцам перапыніць няўдалую серыю, якая істотна зацягнулася. Вынік — 3:1.

БАТЭ, які вылецеў з еўракубкаў, працягвае ўпэўненае шэсце ў нацыянальным чэмпіянаце, дзе не прайграе ўжо роўна 3 месяцы — з 10 чэрвеня, калі было паражэнне ад мазырскай «Славіі». З таго часу барысаўчане выдалі вось ужо 10 матчаў без пройгрышаў (8 перамог, 2 нічыі). На гэты раз быў пераможаны «Слуцк» — 2:0.

Вынікі іншых матчаў: «Славія» — «Дынама-Брэст» — 1:4; «Тарпеда-БелАЗ» — «Віцебск» — 1:2; «Іслач» — «Мінск» — 0:4;  «Шахцёр» — «Граніт» — 4:0; «Гарадзея» — «Крумкачы» — 1:1; «Нёман» — «Белшына» — 1:0

Загаловак у газеце: Барысаў ужо не дагнаць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.