Вы тут

Мясцовыя Саветы выбралі сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі


Нагадаем, Савет Рэспублікі — палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У яе ўваходзяць 64 члены. Пры гэтым 56 з іх выбіраюцца — па восем ад кожнай з абласцей і ад Мінска, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. Нашы карэспандэнты пабывалі на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў і паглядзелі, як выбіраюць парламентарыяў у верхнюю палату.


Брэсцкая вобласць. Кожны дабіўся поспеху

У склад Савета Рэспублікі ад Брэсцкай вобласці ўвайшлі: Віктар АМБРАЖЭЙЧЫК, дырэктар Драгічынскага лясгаса; Іван АНТАНОВІЧ, дырэктар прадпрыемства «Новая Прыпяць» Столінскага раёна; Рыгор БЫСЮК, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»; Ніна ДУДАРГА, начальнік Лунінецкага раённага вузла паштовай сувязі; Вольга ЛЕЎЧАНКА, дырэктар-рэдактар газеты «Пінскі веснік»; Васіль МАРКЕВІЧ, генеральны дырэктар птушкафабрыкі «Дружба» Баранавіцкага раёна; Васіль РАМАНОЎСКІ, галоўны ўрач Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі; Віктар ЧАЙЧЫЦ, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Яшчэ на этапе прадстаўлення кандыдатаў адзначалася, што ўсе яны вядомыя ў сваіх рэгіёнах людзі. Кожны дабіўся пэўных поспехаў на працоўнай ніве ў сваёй галіне. З выбраннем сенатараў павіншаваў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС і выказаў спадзяванне, што яны плённа папрацуюць на карысць радзіме.


Віцебская вобласць. Перайманне вопыту забяспечана

Тут у галасаванні прынялі ўдзел 659 дэпутатаў мясцовых Саветаў. У выніку выбрана восем членаў Савета Рэспублікі, з якіх трое ўжо працавалі ў яго мінулых складах — гэта дырэктар Талачынскага кансервавага завода Анатоль Анюхоўскі, гендырэктар кіруючай кампаніі холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка» Мікалай Мартынаў і гендырэктар прадпрыемства «Віцебскаблгаз» Пётр Шэршань. Членамі Савета Рэспублікі таксама выбраны начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач, дырэктар ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіль Дробатаў, дырэктар рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Алена Панцюхова, старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук, рэктар Віцебскага дзяржаўнага мед-
універсітэта Анатоль Шчасны.


Гомельская вобласць. Праблемы раёнаў — на ўзроўні дзяржавы

Больш за 400 дэпутатаў Саветаў базавага ўзроўню з'ехаліся ў Гомель, каб выбраць тых, хто будзе прадстаўляць інтарэсы рэгіёна ў верхняй палаце парламента. Усе прадстаўнікі Гомельшчыны ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў наступныя чатыры гады — асобы вядомыя і ўплывовыя.

Дырэктар сярэдняй школы №16 Мазыра Аксана Кавалькова мае і медыцынскую, і педагагічную, і эканамічную адукацыю. Бясспрэчным аўтарытэтам нават сярод мужчын-калег карыстаецца дырэктар акцыянернага таварыства «Зорка» Чачэрскага раёна Галіна Трыбунах. Некалькі гадоў таму сельгаспрадпрыемства аб'ядналі з чатырма аграфірмамі і паставілі задачу — выйсці ў лідары. Мэты дасягнуты: цяпер у прадпрыемства найлепшыя паказчыкі ў вобласці.

Сярод выбраных ад вобласці таксама начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Рыгор Дворак, генеральны дырэктар аб'яднання «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, генеральны дырэктар прадпрыемства «Гомельаблдарбуд» Ігар Краўчанка, галоўны ўрач Гомельскай клінічнай
бальніцы №1 Алег Ядранцаў, рэдактар жлобінскай газеты «Новы дзень» Галіна Мельнікава, а таксама першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй Белякоў.


Гродзенская вобласць. Прафесіяналы з веданнем справы

Усе вылучаныя кандыдатуры па выніках тайнага галасавання, у якім удзельнічалі 368 дэпутатаў, былі падтрыманы. Такім чынам, прадстаўляць рэгіён у верхняй палаце парламента будуць старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэса БЕЛУШ, генеральны дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Анатоль ГРЫШУК, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар ЖУК, галоўны ўрач Гродзенскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы Алена КРАТКОВА, старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл СІЦЬКО, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Раманія СКАМАРОШКА, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар СНЯЖЫЦКІ, старшыня СВК «Азёры Гродзенскага раёна» Аляксандр ШЫШКО.

— Праслухаўшы праграмы кандыдатаў, я яшчэ раз пераканаўся, што будучыя сенатары ад рэгіёна — прафесіяналы з веданнем справы, неабыякавыя людзі. Яны могуць шмат зрабіць для ўдасканалення законаў, каб паспяхова вырашаць задачы, пастаўленыя V Усебеларускім сходам і прадугледжаныя праграмай развіцця краіны на пяцігодку, — лічыць старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ.


Магілёўская вобласць. І рэктары, і дырэктары

У галасаванні прынялі ўдзел 449 дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню і гарвыканкамаў. Яны падтрымалі ўсе вылучаныя кандыдатуры ў сенатары: дырэктара тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Ірыны Акуловіч, дырэктара Магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Мікалая Алданава, дырэктара ААТ «Новая Друць» Анатоля Драздова, гендырэктара Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Барыса Кавалеўскага, гендырэктара «Магілёўэнерга» Канстанціна Пуцілы, галоўнага ўрача Глускай цэнтральнай райбальніцы Ірыны Пятровай, рэктара Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ірыны Старавойтавай, а таксама старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіміра Панцюхова.


Мінская вобласць. Каб дзеці жылі ў згодзеі дастатку

У тайным галасаванні па выбарах членаў Савета Рэспублікі прынялі ўдзел 639 дэпутатаў, або 85% ад усяго дэпутацкага корпуса цэнтральнага рэгіёна.

Членамі Савета Рэспублікі ад Міншчыны сталі старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» Іван Галаваты, дырэктар унітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Ніна Жалязнова, дырэктар па прамыслова-тэхнічнай палітыцы і развіцці адкрытага акцыянернага таварыства «БАТЭ» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты» Аляксандр Марчанка, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мікалай Радаман, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Сірэнка, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Алег Суконка.

Нававыбраных сенатараў павіншаваў Сямён Шапіра.

— Глыбока перакананы, што ўсе яны сапраўдныя патрыёты нашай зямлі, якія будуць фарміраваць заканадаўчую базу краіны для таго, каб мы, нашы дзеці і ўнукі жылі ў міры, згодзе і дастатку, — адзначыў старшыня Мінаблвыканкама.


Мінск. Вырашаць задачы дзяржавы

Ад сталіцы ў Савет Рэспублікі выбраны: намеснік міністра юстыцыі Ала Бодак, дырэктар РНПЦ «Маці і дзіця» Канстанцін Вільчук, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргей Рахманаў, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у сваім выступленні на пасяджэнні выказаў думку, што Савет Рэспублікі павінен актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад дзяржавай.

Святлана ЯСКЕВІЧ, Ірына АСТАШКЕВІЧ, Барыс ПРАКОПЧЫК, Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, Надзея ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Асобы вядомыя і ўплывовыя

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.