Вы тут

«Звязда» едзе ў Лепель


Верасень імкліва набліжаецца да заканчэння, аднак нашы сустрэчы з чытачамі не губляюць актыўнасці. Наадварот — Дні падпісчыка газеты «Звязда» праводзяцца ўсё часцей. Мы наведалі шмат адметных куткоў у розных рэгіёнах Беларусі. Паўсюль звяздоўцаў сустракалі шчырыя, неабыякавыя да нашай газеты людзі. Ды і тэм для далейшых публікацый, прызнаемся, занатавана нямала.


Таму працягваем свой шпацыр па адметных маршрутах. Наступны пункт прызначэння — Віцебшчына, непаўторны Лепельскі раён. Край цудоўны прыродай і людзьмі. І заўтра мы накіруемся менавіта сюды. 21 верасня з 11 да 14 гадзін Дзень падпісчыка газеты «Звязда» пройдзе на Лепельскім раённым вузле паштовай сувязі. Заходзьце — даўно не бачыліся!

Загаловак у газеце: Пабачымся ў Лепелі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.