Вы тут

Беларусь і Кітай разлічваюць на развіццё маладзёжнага супрацоўніцтва


Лідары Беларусі і Кітая ўскладаюць надзеі на развіццё маладзёжнага і студэнцкага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў сваім выступленні ў Пекінскім універсітэце.


"Гэта мой дзявяты візіт у Кітай, і кожны раз я прыязджаю ў фактычна новую краіну і не перастаю ёю захапляцца. Мне даводзілася бываць тут і да таго, як я стаў Прэзідэнтам. Аднак гэта маё першае выступленне перад кітайскімі студэнтамі. І хачу сказаць, што менавіта на вас, на маладзёжнае і студэнцкае супрацоўніцтва і я, і Сі Цзіньпін ускладаем асаблівыя надзеі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, для развіцця такога супрацоўніцтва закладзены добры фундамент: адкрыта каля двухсот адукацыйных праграм, у Беларусі створаны тры інстытуты і сем класаў Канфуцыя, у Другім Пекінскім універсітэце замежных моў адкрыты курсы беларускай мовы.

"Але паверце, каля дзвюх тысяч кітайскіх студэнтаў у беларускіх універсітэтах і каля шасцісот беларусаў у вас у Кітаі - гэта кропля ў моры для нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заклікаў шукаць і выкарыстоўваць самыя разнастайныя формы для развіцця маладзёжных і студэнцкіх кантактаў. "Давайце разам вучыцца і працаваць. Гэта будзе добрым фундаментам для развіцця ў далейшым нашых адносін", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў разнастайнасць культурных падзей і запрасіў студэнтаў і выкладчыкаў наведаць Беларусь - краіну блакітных рэк, азёр і сярэдневяковых замкаў. "Да таго ж літаральна напярэдадні мы вырашылі шэраг візавых фармальнасцей. Беларусь адкрыта для вас", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.