Вы тут

Клара Мынжасарава атрымала медаль «За вялікі ўклад у літаратуру»


Медаль «За вялікі ўклад у літаратуру» Саюза пісьменнікаў Беларусі атрымала казахскі літаратуразнаўца Клара Мынжасарава.


Узнагароду ў Алматы ўручыў старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казахстане Сяргей Жаргун. Клара Жагіпараўна — вядомы вучоны, прафесар Казахскага жаночага педагагічнага ўніверсітэта. Шмат гадоў загадвае кафедрай рускай мовы і замежнай літаратуры, з'яўляецца дэканам філалагічнага факультэта згаданай ВНУ.

— Клара Мынжасарава шмат робіць па ўшанаванні памяці пісьменніка Адзія Шарыпава, — расказала «Звяздзе» кандыдат філалагічных навук, добры сябар Беларусі Святлана Ананьева. — З ім яны дружна прайшлі па жыцці доўгія гады як муж і жонка. Адзій Шарыпаў партызаніў у Беларусі. Старонцы, у якую быў улюбёны з ваенных часін, прысвяціў свае празаічныя творы. Часта наведваўся ў краіну-партызанку і ў пасляваенныя гады. Мне прыемна, што з Кларай Мынжасаравай сябруюць беларускія дыпламаты, актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх пачынаннях па захаванні памяці пра героя-партызана. Ды і ў Беларусі не аднойчы ў апошнія гады расказвалася ў друку пра Адзія Шарыпава — пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча, вучонага і беларускага партызана.

Медаль жонцы народнага мсціўца ўручалі ў школе, якая носіць імя Адзія Шарыпава. На гэтай жа сустрэчы была прэзентавана і кніга Аслана Жаксылыкава «Сын гор і стэпаў Адзій», у якой не абыдзена ўвагай і беларуская тэма.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Адзнака за прыязнасць да беларускай культуры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.