Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з Днём абвяшчэння КНР


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і народ гэтай краіны з Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.


У віншаванні гаворыцца, што паспяховыя вынікі саміту "Вялікай дваццаткі" ў Ханчжоу сталі чарговым сведчаннем таго, што Кітай уносіць вялікі ўклад у гарманічнае і інавацыйнае развіццё сусветнай супольнасці.

"З цеплынёй успамінаю нашу размову ў Ташкенце ў чэрвені 2016 года, а таксама сардэчны прыём, аказаны беларускай дэлегацыі ў ходзе дзяржаўнага візіту ў Пекін. Высокую рэзультатыўнасць візіту забяспечыла Ваша асабістая ўвага да ўсебаковага ўмацавання партнёрства Беларусі і Кітая", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што далейшае збліжэнне Мінска і Пекіна - гэта верны шлях.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.