Вы тут

Канферэнцыя "Менеджмент бібліятэк ВНУ” адкрыецца 4 кастрычніка ў БДУ


Тэма сёлетняга форуму – “Тэрыторыя вялікіх спраў: трэнды ў развіцці сучаснай бібліятэкі ўніверсітэта".


Фота: kometa-vozmezdie.ru

Канферэнцыя з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для дыялогу і наладжвання супрацоўніцтва беларускіх спецыялістаў бібліятэк з замежнымі калегамі. Форум збярэ больш за 200 кіраўнікоў і супрацоўнікаў бібліятэк ВНУ, спецыялістаў адукацыйных і інфармацыйных цэнтраў, выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый з Беларусі, Германіі, ЗША, Францыі, Польшчы, Расіі, Украіны, Казахстана, Камеруна, Нігерыі і Азербайджана.

Удзельнікам будзе прадастаўлена інфармацыя аб міжнародным праекце “Bibframe” бібліятэкі Кангрэса ЗША, пра лічбавыя калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Францыі, якія выкарыстоўваюцца ў вышэйшай школе, раскажуць пра інтэрактыўную бібліятэку  і бібліятэку будучыні…

Гасцей азнаёмяць з вопытам арганізацыі ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ працы  творчых студэнцкіх аб'яднанняў “Фрузы” і “КЛУмБа”. Таксама запланаваны майстар-клас па кіраўніцтву кантэнтам лічбавай бібліятэкі “Галіка “, які правядзе начальнік службы па супрацоўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі Францыі Сафі Бертран.

Секцыйныя пасяджэнні пройдуць 5 і 6 кастрычніка на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Удзельнікі разгледзяць пытанні, якія тычацца інфармацыйнай падтрымкі навукі і адукацыі, і статусу бібліятэкі ў сучасным адукацыйным асяроддзі. У гэтыя дні будзе праходзіць выстаўка "Фундаментальная бібліятэка БДУ: 95 гадоў на службе універсітэцкага адукацыі Беларусі”. У яе экспазіцыю ўвойдуць кнігі, набытыя для БДУ ў 1922--1925 гадах, навуковыя выданні, манаграфіі з аўтографамі выкладчыкаў і выпускнікоў БДУ. Асобны раздзел выставы прысвечаны навуковай дзейнасці першага рэктара БДУ Уладзіміра Іванавіча Пічэты.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Менеджмент бібліятэк ВНУ” арганізавана ў рамках IV Кангрэсу “Бібліятэка як феномен культуры", які пройдзе ў Мінску 5—6 кастрычніка. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Фундаментальная бібліятэка БДУ, Міністэрства культуры Беларусі, Нацыянальная бібліятэка нашай краіны і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.