Вы тут

Вызначана асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2017 годзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №358 «Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год», паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2017 годзе — рост канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэнне ўмоў для дасягнення мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады.

У дакуменце таксама вызначаны ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2017 год: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, фінансавае аздараўленне арганізацый рэальнага сектара эканомікі, стварэнне эфектыўнай сістэмы занятасці, рост прадукцыйнасці працы, стварэнне новых рабочых месцаў, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, уключэнне ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес.

Базай захавання макраэканамічнай стабільнасці ў 2017 годзе паслужыць зніжэнне інфляцыі да ўзроўню, які не перавышае 9 працэнтаў, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме $1,4 млрд.

Валавы ўнутраны прадукт у 2017 годзе прагназуецца на ўзроўні 101,7 працэнта адносна 2016 года.

У знешнім гандлі прадугледжваецца забяспечыць дадатную дынаміку — тэмп росту экспарту тавараў і паслуг на ўзроўні 103,8 працэнта да 2016 года.

Прадукцыйнасць працы прагназуецца на ўзроўні 101,8 працэнта да папярэдняга года. Пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе перавышаць тэмп росту рэальнай заработнай платы (101,5 працэнта) і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва (101,3 працэнта).

Загаловак у газеце: Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2017 годзе — рост канкурэнтаздольнасці эканомікі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.