Вы тут

Дзіця атрымала апёкі з-за начніка


Здарэнне адбылося ў Маладзечне. А палове трэцяй ночы мясцовыя ратавальнікі выехалі па выкліку, аднак на месцы пажару не выявілі.


Гаспадыня кватэры 1969 года нараджэння пражывае з двума дзецьмі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Як мяркуецца, каля 11 вечара дзяўчынка 2007 года нараджэння лягла спаць, пакінуўшы ўключаным у разетку начнік. Коўдра патрапіла на лямпу напальвання і ў выніку загарэлася. Каля гадзіны ночы дачка прачнулася і пабудзіла маці, якая спала з братам 2011 года нараджэння ў суседнім пакоі. Жанчына хутка адрэагавала і заліла ўзгаранне вадой з чайніка. Аднак дзяўчынка паспела атрымаць невялікія апёкі нагі. У шпіталізацыі патрэбы не мела. А вось малодшы сын быў пакінуты ў бальніцы да ранку для абследавання. Хоць стан хлопчыка быў здавальняючы, мелася падазрэнне на атручэнне прадуктамі гарэння.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.