Вы тут

У краiне забяспечана стабiльная работа галiн сацыяльнай сферы


Аб гэтым расказала Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку вiцэ-прэм'ер Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Сёлета забяспечана стабiльная работа галiн сацыяльнай сферы. Перш за ўсё, прафiнансаваны i своечасова выплачваюцца пенсii i дапамогi, стыпендыi, захавана станоўчая дэмаграфiчная дынамiка», — сказала вiцэ-прэм'ер.

«Кадры вырашаюць усё. I гэта сiтуацыя ў сацыяльнай сферы, якую вы ва ўрадзе курыруеце, вымушае жадаць лепшага. Мяне насцярожвае нават сама ацэнка кадраў па ўсiх напрамках», — заявiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што настаў час рухацца ў напрамку вырашэння адпаведных пытанняў. «Вы ўбачылi людзей, кадры, наколькi яны здольныя цi няздольныя працаваць. Пытанне не ў тым, каб кагосьцi пакараць, зламаць (у кожнага свая сям'я, лёс i гэтак далей), але калi чалавек не цягне, яго трымаць нельга. Таму калi патрэбны нейкiя кадравыя перастаноўкi i змяненнi, гэта трэба бачыць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Праблемныя пытаннi Прэзiдэнт абазначыў на прыкладзе канкрэтных галiн. Адна з iх — спорт. «Мы ўсе назiралi экзамен нашых спартсменаў на Алiмпiядзе ў Рыа. I я гляджу на балбатню гэту з боку нашых чыноўнiкаў ад спорту (яны задаволены, усё добра). Яны, можа, i задаволены, але не мы з вамi i не народ. Такога пасрэднага, ненармальнага выступлення мы проста не чакалi», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

«Пытанне ў тым, што ў спорт укладзены велiзарныя сродкi (i яны самi аб гэтым гаварылi). Нiякiх прэтэнзiй не было. А дзе вынiк? А вынiку, каб задаволiць патрабаваннi народа, на народныя ж грошы туды паехалi, няма, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — А ў iх усё добра, i ўжо гатовы алiмпiйскi сход праводзiць, нягледзячы на тое, што я дзясяткi разоў сказаў: iдзiце да Косiнца i Качанавай, удакладняйце па федэрацыях, па кадрах, па Мiнiстэрстве спорту, па ўсiх пытаннях, а потым будзем праводзiць. Праводзiць з людзьмi, якiя будуць працаваць у новым алiмпiйскiм цыкле».

Паводле слоў Прэзiдэнта, ёсць праблемныя моманты i ў сферы адказнасцi Мiнiстэрства культуры. У прыватнасцi, гэта датычыцца кiнематаграфiчнай галiны. «Выпадкова трапiў на ток-шоу аб кiно. Проста сорамна было слухаць. Аказваецца, у нас не здымаюць кiно, як некаторыя кажуць, таму што iдзе рамонт на кiнастудыi «Беларусьфiльм». Тады паўстае пытанне, а што, у часы Пташука (рэжысёр Мiхаiл Пташук. — Заўвага БЕЛТА), калi ён здымаў «У жнiўнi 44-га», лепшыя ўмовы былi? Не. Але фiльм знялi добры», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама канстатаваў, што ў Беларусi часта здымаюць розныя расiйскiя серыялы, у тым лiку з удзелам беларускiх акцёраў. «Магчыма, здымаць i не перашкаджаюць рамонты. Больш таго, я бываў раней у кiношнiкаў, слухаў iх размовы. Яны нi ў чым не змянiлiся — усё чагосьцi не хапала. I я аднойчы прапанаваў: пакладзiце мне на стол сцэнарый нармальнага глыбокага iдэйнага фiльма. Або лёгкага, простага, але цiкавага для народа. I што вы думаеце, прынеслi i паклалi? Не», — сказаў Прэзiдэнт.

«Цi вазьмiце адукацыю, — прапанаваў кiраўнiк дзяржавы. — Мы вельмi шмат аб гэтым гаворым. Неяк няма тут таксама руху. Я не гавару, што нам адукацыю трэба глыбока рэфармаваць, аб калена штосьцi ламаць. Хутчэй, наадварот, яе трэба абараняць, каб захаваць усё лепшае ў ёй. Але трэба здымаць праблемы, якiя назбiралiся. Яны ж не маюць глабальнага характару».

На аналагiчныя недапрацоўкi Аляксандр Лукашэнка ўказаў i ў сферы аховы здароўя. «Грошы вялiкiя ўклалi. Так, ёсць прагрэс па галоўных напрамках, i гэта прызнана ва ўсiм свеце», — канстатаваў беларускi лiдар. Адначасова ён заклiкаў за гэтымi вялiкiмi дасягненнямi не забываць аб больш дробных пытаннях i праблемах, якiя, без належнай да iх увагi, могуць перакрыць усё станоўчае.

«Таму трэба нам неяк разварушыць сацыяльную сферу, каб яны (кiраўнiкi розных устаноў i ведамстваў. — Заўвага БЕЛТА) не хадзiлi з працягнутай рукой i не гаварылi, што ў iх там рамонт або дах пацёк, або студыю залiло, або аўдыторыя не такая. Трэба варушыцца кожнаму. Калi не варушацца, трэба людзей мяняць», — рэзюмаваў Прэзiдэнт.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў па вынiках даклада кiраўнiку дзяржавы, Наталля Качанава адзначыла, што прымаюцца меры па павышэнні эфектыўнасцi работы кожнай арганiзацыi i ўстановы. Значная ўвага пры гэтым надаецца развiццю пазабюджэтнага фiнансавання. «Мы разумеем, што ёсць пытаннi, якiя патрабуюць сёння рашэнняў, у тым лiку кадравыя, — канстатавала Наталля Качанава. — Сёння перад мiнiстэрствамi сацыяльнай сферы стаiць задача, каб кожны ўкладзены бюджэтны рубель выкарыстоўваўся эфектыўна i прыносiў аддачу».

Гаворачы аб фармiраваннi бюджэту на 2017 год, вiцэ-прэм'ер падкрэслiла факт захавання стабiльнага фiнансавання сацыяльных галiн. У прыватнасцi, заработную плату работнiкаў бюджэтнай сферы ў наступным годзе плануецца павысiць на 9%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.