Вы тут

Злодзея знайшлi па скiвiцы


Трагiкамiчная гiсторыя адбылася ў Старадарожскiм раёне. Тут серыйнага злодзея злавiлi дзякуючы пакiнутай iм на месцы злачынства... устаўной скiвiцы.


У мiлiцыю паступiла некалькi паведамленняў пра крадзяжы ў вёсцы Старыя Дарогi. Выйсцi на след злачынцы атрымалася дзякуючы пакiнутым iм на месцы злачынства рэчах. Сярод улiк была i частка штучнай скiвiцы. Зламыснiк вырашыў перакусiць, скарыстаўшы знойдзеныя на кухнi прадукты. Пасля ежы, вiдаць, i забыўся забраць гэты неабходны яму прадмет. А iншы раз каля дома злачынец кiнуў куртку, якая перашкаджала яму пранiкнуць у аконны праём. Затрымалi фiгуранта па месцы жыхарства — у вёсцы Фядоры Столiнскага раёна. Пры вобыску яго жылля ў 39-гадовага раней судзiмага беспрацоўнага грамадзянiна часткова знайшлi скрадзеную маёмасць, паведамiлi ва УУС Мiнаблвыканкама. Сёе-тое мужчына паспеў прадаць на тэрыторыi Старадарожскага раёна. Заведзена крымiнальная справа. Грамадзянiна падазраюць у серыi крадзяжоў: ён зараз правяраецца на дачыненне да iншых злачынстваў на тэрыторыi раёна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Характэрны прыкус злачынцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.