Вы тут

Вальшчыкі захапіліся і «паклалі» сотні дрэў без дазволу


На тэрыторыі Целяханскага лясгаса работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі і лясной аховы знайшлі незаконную высечку. Некалькі соцень дрэў былі спілаваны па абодва бакі ад ЛЭП.


— На правядзенне такой «зачысткі» супрацоўнікі лясгаса дазволу не давалі, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч. — У час разбору высветлілася, што дрэвы спілавалі работнікі прыватнага прадпрыемства з Брэста, якія атрымалі права нарыхтоўваць драўніну на землях энергетыкаў у суседнім Ганцавіцкім раёне. Аднак вальшчыкі так захапіліся, што на 200 метраў зайшлі на тэрыторыю суседняй гаспадаркі. Халатнасць работнікаў абыдзецца прадпрыемству ў буйную суму: за 373 спілаваныя дрэвы агульным аб'ёмам 128 кубаметраў ПУП заплаціць 5,7 тысячы рублёў і яшчэ тысячу рублёў у якасці штрафу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Вальшчыкі захапіліся...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.