Вы тут

Расплаціўся чужой карткай


У сталіцы затрымалі 50-гадовага мінчаніна, які расплаціўся за тавары пры дапамозе банкаўскай карткі сваёй знаёмай без яе ведама.


— Пацярпелая, будучы ў гасцях у мужчыны, распівала з ім спіртныя напіткі. Калі апошнія скончыліся, было вырашана банкет не спыняць: 47-гадовая жанчына папрасіла прыяцеля схадзіць у краму, даўшы яму сваю банкаўскую картку, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Паколькі пін-код пры разліку ўводзіць было не трэба, мужчына набыў дзве бутэлькі гарэлкі, пасля чаго пара прадоўжыла застолле. Праз нейкі час жанчына пайшла дадому, забыўшыся забраць банкаўскую картку. Скарыстаўшыся гэтым, мужчына зноў пайшоў у краму, дзе правёў больш за дваццаць трансакцый, набыўшы прадукты харчавання і спіртное на суму каля 180 рублёў. Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. Грамадзяніну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.