Вы тут

Рэалізацыю Мінскіх дамоўленасцяў абмяркуюць у «нармандскім фармаце»


Сёння ў Берліне адбудзецца сустрэча ў «нармандскім фармаце», перадалі інфармагенцтвы са спасылкай на заяву ўрада Германіі.


Удалося атрымаць згоду ад усіх чатырох удзельнікаў сустрэчы — канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнтаў Украіны і Францыі Пятра Парашэнкі і Франсуа Аланда, а таксама ад расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. «Праз год пасля папярэдняй сустрэчы ў Парыжы 2 кастрычніка 2015 года канцлер запрасіла французскага, украінскага і расійскага прэзідэнтаў вечарам 19 кастрычніка ў Берлін, каб ацаніць рэалізацыю Мінскіх дамоўленасцяў з моманту апошняй сустрэчы і абмеркаваць далейшыя крокі», — адзначаецца на сайце ўрада Германіі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.