Вы тут

13 чалавек загінулі ў ЗША пры сутыкненні аўтобуса з грузавіком


Прынамсі 13 чалавек загінулі на поўдні Каліфорніі пры сутыкненні турыстычнага аўтобуса з грузавіком.


Фота: ЕРА

Каля 30 чалавек, якія атрымалі траўмы, дастаўлены ў бальніцу. Як паведамляецца, пяць чалавек знаходзяцца ў крытычным стане.

На здымках відаць, што аўтобус урэзаўся ў грузавік ззаду.

Аварыя адбылася ў нядзелю раніцай на шашы недалёка ад курортнага горада Палм-Спрынгс.

Аўтобус накіроўваўся ў Лос-Анджэлес. Пакуль няясна, чаму адбылася аварыя.

Выратавальнікам давялося выкарыстоўваць лесвіцы, каб забрацца ў пакарэжаны аўтобус.

Паводле паведамлення газеты Desert Sun, турыстычны аўтобус ехаў з казіно Red Earth, размешчанага недалёка ад горада Солтан.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.