Вы тут

Мужчына назбіраў грыбоў на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі


На тэрыторыі Веткаўскага спецлясгаса работнікі Гомельскай міжрайінспекцыі заўважылі аўтамабіль «Опель» і вырашылі праверыць законнасць яго знаходжання ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Аднак замест таго, каб спыніцца, вадзіцель прыбавіў хуткасці і паспрабаваў уцячы.


Праследаванне цягнулася нядоўга: паблізу вёскі Покаць парушальнік раптоўна спыніўся і кінуўся ў лес, аднак праз лічаныя хвіліны быў затрыманы, паведамілі ў Дзяржінспекцыі.  Высветлілася, што раней ён неаднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці за незаконнае рыбалоўства. Але на гэты раз ні сетак, ні рыбы ў мужчыны ў машыне не было. Затое ў багажніку дзяржінспектары выявілі сумку з грыбамі. Іх затрыманы назбіраў на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі. Не выключана, што 7,5 кілаграма «брудных» маслякоў ён планаваў прадаць. У адносінах да мужчыны складзены два адміністрацыйныя пратаколы. За парушэнне правіл нарыхтоўкі грыбоў яму пагражае да 20 базавых велічынь. Яшчэ да 50 базавых — за непадпарадкаванне службовым асобам.

Загаловак у газеце: Грыбочкі адкуль? З зоны, вядома...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.